Меню
Курс $  3.16 | €  3.68 | ₽100  4.03 |
Погода 15 °C

Адказнае заданне для партызана

2 месяца назад 0 16

Пост опубликован: 09.05.2025

Іосіф Казіміравіч Мохарт — ураджэнец вёскі Доўгае Капыльскага раёну. У 1940 годзе ён скончыў 7 класаў Цімкавіцкай сярэдняй школы.
— У першыя дні вайны для нас, падлеткаў, было многа незразумелага: адны вайсковыя часці ішлі на захад, другія — на ўсход. Толькі пазней мы зразумелі, што яны адступалі. 26 чэрвеня 1941 года немцы ўжо былі ў Цімкавічах. Па дарозе Нясвіж — Слуцк ішлі нашы салдаты. Завязаўся бой, і наша вёска двойчы гарэла. Згарэў і наш дом, з усёй маёмасцю і хатняй жывёлай. З гэтага часу пачалося жыццё ў акупацыі. Зімой мы пачулі пра партызанаў, якія былі ў Вялікай Раёўцы і Прусах.



Менавіта партызаны вясной 1942 года з усіх бакоў наступалі на Цімкавіцкі нямецкі гарнізон. Іосіф Казіміравіч як мог дапамагаў партызанам, дапамог падпаліць мост праз рэчку Мажа. У канцы 1943 года фашысты даведаліся пра сувязь юнака з партызанамі.
— 9 снежня ў вёску прыйшлі карацелі, — расказваў Іосіф Казіміравіч. — Мяне моцна білі. Нечакана, але мяне абараніў нямецкі салдат. І пакуль начальнік паліцыі тлумачыў немцам, што я — партызан, нам з мамай удалося ўцячы. Я нават не магу зразумець, як гэта атрымалася. Так мы апынуліся ў вёсцы Казлоўка каля Руднага. А гэта ўжо была партызанская зона. Мне даводзілася выкон- ваць розныя даручэнні. Але самае адказнае з іх я атрымаў зімой 1944 года. Карацельнаму атраду, сфармірованаму з уласаўцаў, была пастаўлена задача ачысціць Капыльшчыну ад партызанаў. Мне было даручана наладзіць сувязь з уласаўцамі, каб перацягнуць некаторых з іх на свой бок. І мне гэта ўдалося: 14 чалавек перайшлі на наш бок разам са зброяй. Пасля вызвалення Беларусі наш партызанскі атрад прайшоў маршам на парадзе ў Мінску.
20 снежня 1944 года Іосіфа Мохарта прызвалі ў рады Савецкай Арміі. Ён трапіў у 41-ы вучэбны полк. Там рыхтавалі артылерыстаў. На фронт ён так і не патрапіў: вайна блізілася да завяршэння.
Пасля вайны Іосіф Казіміравіч служыў у розных вайсковых часцях у Беларусі, потым быў накіраваны на сакрэтную вытворчасць па перапрацоўцы ўранавай руды ў Таджыкістане.
Пасля выхаду на пенсію ветэран вярнуўся на радзіму і пасяліўся ў Нясвіжы.
Падрыхтавала
Ірына ЕФІШОВА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!