Меню
Курс $  3.02 | €  3.46 | ₽100  3.75 |
Погода 3 °C

Вера ў Перамогу Уладзіміра Корнышава

Нясвіжскія навіны 13 часов назад 0 2

Пост опубликован: 09.05.2025

Уладзімір Корнышаў нарадзіўся 24 красавіка 1920 года ў в. Храшовічы Даўжанскага сельсавета Віцебскага раёна ў сялянскай сям’і. У жніўні 1940 года паступіў у Лепельскае мінамётнае вучылішча. У чэрвені 1941 года яго накіравалі на Цэнтральны фронт, дзе праз месяц ён быў прызначаны камандзірам мінамётнай батарэі ў 4-м аддзяленні стралковай брыгады г. Цюмені Омскай вобласці. Праз паўгода Уладзімір Іванавіч ужо стаў камандзірам мінроты, ён займаўся падрыхтоўкай спецмаршавых рот.



У маі 1942 года быў пераведзены на Сталінградскі фронт у 351-ы стралковы полк 308-й стралковай дывізіі намеснікам камандзіра, а затым камандзірам мінроты. Падчас бою пад Сталінградам у верасні таго ж года атрымаў цяжкае раненне і ў непрытомным стане патрапіў у палон. Знаходзіўся ў лагеры для ваеннапалонных у Жытомірскай вобласці, пазней быў перавезены ў Нямеччыну. З жыццём у лагеры звязаны найбольш цяжкія ўспаміны: дапамогу хворым не аказвалі, многіх забівалі, слабых расстрэльвалі, кармілі адзін раз на тры дні хлебам з пілавіннем. Некалькі разоў спрабаваў уцякаць. І толькі вытрымка, цярпенне, вера ў Перамогу дапамаглі дачакацца дня вызвалення. Пасля нямецкіх лагераў быў накіраваны ў праверачны лагер “Корасцень” Жытомірскай вобласці. 27 кастрычніка 1945 года быў звольнены ў запас у званні лейтэнанта.
Пасля вайны пачаў працоўную дзейнасць у Нясвіжскім раёне. Спачатку працаваў у Ганусаўскай доследнай станцыі, а пасля заканчэння курсаў у Навапольскім сельскагаспадарчым тэхнікуме — галоўным бухгалтарам. Тут і працаваў да выхаду на пенсію. За ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне ўзнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, а таксама медалём “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.”.
Падрыхтавала
Святлана РЫЖАКОВА-ЛУЦЭВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!