Меню
Курс $  3.02 | €  3.46 | ₽100  3.85 |
Погода 13 °C

Франтавыя дарогі Фёдара Паўлюкевіча

Нясвіжскія навіны 2 дня назад 0 8

Пост опубликован: 11.05.2025

Моцным духам і мужным чалавекам быў Фёдар Анікеевіч Паўлюкевіч. Нарадзіўся ён у 1922 годзе на хутары за вёскай Бондары Казловіцкага сельскага савета Слуцкага раёна. Скончыў Казловіцкую 7-гадовую школу, сярэднюю школу ў г. Слуцку.
Да вайны вучыўся і працаваў у калгасе ім. Кірава на палявых работах. Многія яго аднагодкі пайшлі ў партызаны. У Фёдара Анікеевіча такой магчымасці не было: рана памёр бацька, удзельнік Першай сусветнай вайны, цяжка захварэла маці, а ў хаце было двое маленькіх дзяцей, якіх трэба было даглядаць. Але, нягледзячы на гэта, ён усё ж дапамагаў партызанам.



У Чырвоную Армію Фёдар Анікеевіч быў прызваны 30 чэрвеня 1944 года палявым ваенкаматам 96-й гвардзейскай дывізіі і залічаны стралком-аўтаматчыкам у 291-ы гвардзейскі стралковы полк.
У складзе гэтага палка гнаў немцаў па старым Кацярынінскім тракце ад Слуцка да Буга, які фарсіравалі ў раёне цяперашняга пераходу Казловічы і ўступілі на тэрыторыю Польшчы. Да Варшавы не дайшоў — 28-ю армію перадалі III-му Беларускаму фронту, які наступаў у Літве з мэтай прарыву прускай мяжы і вядзення баявых дзеянняў на нямецкай тэрыторыі. Гэта былі страшныя дні і ночы. Пры ўзяцці Кёнігсберга загінула шмат яго таварышаў. Сам Фёдар Анікеевіч быў паранены ў галаву, але поле бою не пакінуў.
У сакавіку 1945 года, пасля ўзяцця Кёнігсберга, яго перавялі ў роту мінамётчыкаў 82-х міліметровых мінамётаў, каб навучаць стральбе новае папаўненне. Затым была Берлінская аперацыя — ліквідацыя 7-тысячным савецкім саставам 27-тысячнай групоўкі нямецкіх войскаў. Ад мінамётнай роты, у якой ён служыў, засталіся жывымі толькі 16 чалавек, а іх было 150…
Пасля Берліна савецкае войска перайшло Карпацкія горы і ўступіла на тэрыторыю Чэхаславакіі. 8 мая пад Прагай Ф.А. Паўлюкевіч быў паранены ў левую нагу. Дзень Перамогі сустрэў у раёне горада Стары Баляслаў на Эльбе ў званні старшага сяржанта міналетнай роты.
За ўдзел у баявых дзеяннях і праяўленую мужнасць Фёдар Анікеевіч узнагаро- джаны ордэнам Айчыннай вайны II-й ступені, медалямі “За адвагу”, “За ўзяцце Кёнігсберга”, “За ўзяцце Берліна”, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.” і юбілейнымі медалямі.
Падрыхтавала
Аксана ГРОХ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!