Меню
Курс $  3.02 | €  3.46 | ₽100  3.85 |
Погода 14 °C

Усё цяпер добра…

Нясвіжскія навіны 2 дня назад 0 13

Пост опубликован: 11.05.2025

Калі пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама працаўнікоў ваеннага тылу гаворыцца шмат, у вышэйшай ступені заслужана і з пашанай, то пра вязняў нямецкіх канцлагераў узгадваецца не так часта. Тым часам сыходзяць з жыцця былыя вязні Бухенвальда, Асвенцыма, Трэблінкі і Саласпілса, дзясяткаў канцэнтрацыйных, сартавальных лагераў на акупіраванай савецкай тэрыторыі, якія цудам выжылі (іх літаральна адзінкі). Да пакутнікаў гітлераўскага злавеснага “новага парадку” горкая праўда аб вайне адносіць і непаўналетніх вязняў фашызму.



Дагэтуль мала вядома лічба, ад якой халадзее і сэрца, і розум — больш за 5 мільёнаў дзяцей былі вязнямі канцлагераў і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, якія былі раскіданыя па ўсёй акупаванай Еўропе. Па дадзеных Міжнароднага саюза былых малалетніх вязняў фашызму, тады застаўся ў жывых толькі адзін з дзесяці.
Адна з такіх — жыхарка Нясвіжа Ларыса Мікалаеўна Васількевіч. Сёння яна жыве ў Нясвіжы па вуліцы Ленінскай у добраўпарадкаванай кватэры, і як кажа яна сама, “цяпер для жыцця ўсё ёсць — толькі жыві”. Але ў раннім дзяцінстве яе жыццё магло абарвацца ў самым пачатку.
Гераіня гэтага аповеду нарадзілася ў Жлобіне, у студзені 1944 года. Ёй было ўсяго некалькі тыдняў, калі фашысты сабралі жыхароў усёй акругі, дзе жыла іх сям’я, і пагналі ўсіх у невядомым накірунку. Падзеі таго часу яна ведае толькі па расказах маці, якая распавядала, што людзі не ведалі, куды іх вядуць. Потым яны зразумелі, што іх гоняць у канцлагер “Азарычы”, што знаходзіўся ўздоўж лініі фронта, каб зрабіць з безабаронных людзей “жывы шчыт” — спосаб дабіцца, каб чырвонаармейцы апусцілі зброю. Тых, хто адставаў ад агульнага шэрагу, расстрэльвалі на месцы. У вачах тых, хто ішоў у той калоне, назаўсёды засталося кашмарнае відовішча — маленькія дзеці, якія поўзалі па забітых маці.
Комплекс “Азарычы” складаўся з трох абсталяваных канцлагераў, пабудаваных на рэдкалессі і забалочанай тэрыторыі. Адзін з іх знахо- дзіўся каля пасёлка Дзерць, другі — за два кіламетры на паўночны захад ад мястэчка Азарычы, трэці — каля вёскі Падасіннік. На гэтай тэрыторыі не было ніякіх пабудоў (буданоў, зямлянак і інш.), вязні знаходзіліся пад адкрытым небам. Пры рэзкім пахаладанні або моцным парыве ветру лю- дзі здымалі адзенне з трупаў, ратавалі сябе і сваіх дзяцей, ахінаючы рукі і ногі рыззём. У канцлагеры лютавалі тыф і дызентэрыя.
На шчасце маці Ларысы Мікалаеўны і яе трох дачок да гэтага жаху яны толькі паспелі дайсці, як іх вызвалілі савецкія войскі.
— Пасля нашага выратавання нас размеркавалі па хатах, — гаворыць мая суразмоўца. — Мы патрапілі да добрай гаспадыні, у яе была карова, і гэта дапамагло не галадаць. Потым вярнуліся ў родны Жлобін.
Там усе тры сястры выраслі, Ларыса скончыла школу і паступіла ў Мінскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт па спецыяльнасці “урач-тэрапеўт”. Адпрацавала тры гады ў Камарыне Гомельскай вобласці, затым пераехала ў Рэчыцу і адтуль паступіла ў ардынатуру ў Мінск. Там пазнаёмілася з мужам, які быў родам з Клецка. Такім чынам стала жыць бліжэй да Нясвіжа — у суседнім райцэнтры. Стала там загадчыкам тэрапеўтычнага аддзяляння раённай бальніцы. А пасля таго, як тагачасны галоўны ўрач Клецкай ЦРБ М.С. Бялевіч узначаліў санаторый “Нясвіж”, па яго запрашэнні перайшла на работу ўрачом у санаторый, адкуль і пайшла на заслужаны адпачынак.
Л.М. Васількевіч мае дзвюх дачок і дзве ўнучкі, спадзяецца ўбачыць праўнукаў і дзякуе Богу за цудам выратаванае жыццё.
— Усё цяпер добра, — гаво- рыць яна. — Галоўнае, каб горш не было. А што такое гэтае “горш” — яна ведае вельмі добра.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.
Фота Ганны КІСЕЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!