Меню
Курс $  3.16 | €  3.68 | ₽100  4.03 |
Погода 14 °C

Вайна не шкадуе нікога

2 месяца назад 0 9

Пост опубликован: 11.05.2025

Гэтую гісторыю рассказала мне мама, бо сама я нарадзілася ў канцы вайны ў Аношках і, вядома, нічога не разумела,
што адбывалася ў свеце. Ішоў 1943 год, пераломны момант вайны.
У нашай невялікай вёсцы засталіся толькі жанчыны з дзецьмі.
Вайна не зачапіла вёску. Баёў тут не было, фронт не стаяў. Часам нямецкія бамбардзіроўшчыкі праляталі са страшным гулам



над вёскай, але не бамбілі. Людзі ўсё роўна баяліся гэтых чорных самалётаў з фашысцкай свастыкай. Пачуўшы страшэнны гул,
хаваліся ў свае паграбы.
Праз вёску праходзіла шырокая дарога, якая мела назву “Гасцінец”. Вось па ім часта рухаліся нямецкія салдаты. То невялікімі групамі чалавек па сорак, а то і сотнямі. Куды яны ішлі, ніхто не ведаў. Суправаджалі іх заўсёды матацыклісты. Людзей яны не чапалі, толькі курэй і парсюкоў лавілі, прыстрэльвалі і кідалі ў вялікую машыну — фургон, які заўсёды ехаў у хвасце калоны.
За вёскай, упрытык да дамоў, расла збажына. Людзі вырошчвалі хлеб. У гэты год збажына вырасла на славу. Густая і высокая, налітая пругкімі каласамі з цяжкім зернем, яна радавала вочы. “Будзе добры хлеб”, гаварылі людзі.
На другім канцы вёскі, амаль каля гасцінца, жыла сям’я Яцукоў. Добрая, дружная сям’я. Бацька, маці і чацвёра дзяцей: тры хлопчыкі і маленькая Ганулька. Калі пачалася вайна, бацька са старэйшымі сынамі пайшоў на фронт. Дома засталася Вера (так звалі маці), чатырнаццацігадовы Андрэй і сямігадовая Ганулька. У той спякотны чэрвеньскі дзень лю- дзі заўважылі, што да вёскі па гасцінцы накіроўваецца атрад немцаў, чалавек, можа, сорак. Яны ішлі вясёлыя, смяяліся, моцна выкрыквалі нейкія нямецкія словы і з падазронасцю паглядвалі на кожную хату. Людзі пахаваліся ў дамы, далей ад граху. Хата Веры стаяла ў самым канцы вёскі. Сама гаспадыня працавала ў агародзе, а дзеці — Андрэй з Ганулькай, ся- дзелі на траўцы каля самай паласы жыта, нешта чыталі. Стаяла спякота, а жыта давала хоць крыху ценю.
Тое, што па гасцінцы рухаліся немцы, не маглі бачыць ні Вера, ні дзеці. І раптам з-за павароту дарогі яна ўбачыла іх, размораных ад спякоты, са злоснымі тварамі, з аўтаматамі ў руках.
Вера так спалохалася, што падбегла да ганка і гучна закрычала: “Андрэй! Ганулька! Хутчэй дадому!”.
Немцы, пачуўшы крык, насцярожыліся і паднялі аўтаматы.
Андрэй быў высокі падлетак, таму калі ён, узяўшы за руку Ганульку, каб ісці з ёй у хату, падняўся, то аказаўся вышэй жыта.
“Партызаны! Партызаны!” — закрычалі фашысты. некалькі аўтаматных стрэлаў скасілі хлопчыка. Ён упаў на паласу жыта, якое хавала яго ад спякоты, але не схавала ад смерці. У вачах застыў жах. Адна з куль струшчыла галаву Ганулькі. Яна ўпала на цела брата, трымаючы яго за руку. Разам з імі каля ганка ўпала і Вера, хаця ў яе ніхто не страляў. Ад разрыву сэрца.
Вярнуліся з фронту бацька і сыны. Яны выжылі. А ў роднай вёсцы загінулі ні ў чым не павінныя іх родныя, таму што вайна нікога не шкадуе. Задумайцеся, людзі.
Марыя ПАДАМАЦЬКА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!