Меню
Курс $  3.02 | €  3.39 | ₽100  3.76 |
Погода 11 °C

Час вымяраецца памяццю

Нясвіжскія навіны 7 часов назад 0 2

Пост опубликован: 17.05.2025

Такую назву мае экспазіцыя, якая адкрылася ў СШ №4
г. Нясвіжа, прысвечаная 80-годдзю Перамогі
савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Над ёю працавалі цэлы год творчы калектыў педагогаў і ўдзельнікаў ваенна-патрыятычнага клуба “Доблесць”, збіралі неабходныя матэрыялы, гістарычныя факты для афармлення стэндаў. Як расказала кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні ўстановы Зоя Маляр, работа праведзена значная. Экспазіцыя налічвае некалькі стэндаў: “Наша школа”, “Гонар школы”, “Патрыятызм сёння”, ”Ніхто не забыты, нішто не забыта”, “Генацыд беларускага народа”.



Аформленыя аповеды ўключаюць фотаздымкі з гісторыі ўстановы (яна адкрылася ў 1991 годзе), матэрыялы пра выпускнікоў-медалістаў і пераможцаў алімпіяд, конкурсаў, выдатных спартсменаў, змешчана інфармацыя аб дзейнасцi ў рамках праекта “Школа міру”, “Зялёная школа”, грамадскіх аб’яднаннях БДПА, БРСМ, аб атрадзе юных ратавальнікаў “Ястрабы”.
Ідэя стварэння экспазіцыі з’явілася ў дырэктара ўстановы Наталлі Кулік і кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Зоі Маляр, якая імкнулася рэалізаваць музейную педагогіку ў ваенна-патрыятычным выхаванні школьнiкаў. Кіраўніцтва ўстановы ўдзячна за падтрымку ініцыятывы па стварэнні музейнай экспазіцыі дырэктару ААТ “Нясвiжскi завод медыцынскіх прэпаратаў” Генадзю Жывеню, несвіжанцы Ганне Ярмалінскай, супрацоўніцы раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы Таццяне Байкаш, якiя прадаставілi фота- здымкі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. На стэндзе “Ніколі не забу-дзем” змешчаны фотаздымак Героя Савецкага Саюза М.П. Лешчанкі, падраздзяленне якога вызваляла Нясвіж у 1944 годзе. Добра знаёмыя нам твары ўдзельнікаў вайны Б.А. Сасноўскага, Г.Ф. Воранавай, А.Г. Мельнікавай, М.А. Шуміліна, Дз.П. Хмеля і іншых ветэранаў, абаронцаў Айчыны і актыўных удзельнікаў узнаўлення жыцця на Нясвіжчыне ў пасляваенны час. Таксама ёсць iнфармацыя пра афганцаў.
І яшчэ цікавы факт: удзельнікі ваенна-патрыятычнага клуба “Доблесць” наведалі (пры яго жыцці) франтавіка Уладзіміра Пятровіча Чурылу, жыхара вёскі Саска Ліпка. Сувязіст верна служыў Радзіме, траціў баявых сяброў, ваяваў у Ло- дзі, дайшоў да Берліна. Узнагаро- джаны медалямі “За вызваленне Варшавы”, “За ўзяцце Берліна”, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.”. І такіх дастойных людзей на стэндзе нямала.
Урачыстае адкрыццё экспазіцыі адбылося напярэдадні свята Перамогі, і на яго запрасілі ўдзельнікаў хору ветэранаў працы г. Нясвіжа “Аптымісты”, якія прадставілі канцэртную праграму да 80-годдзя Перамогі з сімвалічнай назвай “Памяць пакаленняў”.
Артысты-аматары пазнаёміліся з гісторыяй стварэння тэматычнай экспазіцыі, пра якую расказалі ўдзельнікі клуба “Доблесць” Ульяна Мартос і Алег Давыдаў, Мiлана Мароз, Ксенiя Харкова. Мы з цікавасцю выслухалі школьнікаў, падзякавалі ім за ўшанаванне памяці мінулых гераічных дзён.
Затым малодшыя вучні пранікнёна чыталі вершы пра ваенныя гады. У сваю чаргу, артысты хору выканалі песні ваеннай і мірнай тэматыкі, а падчас знакамітай “Кацюшы” падпявалі ўсе слухачы. У заключэнне прагучаў знакавы твор — “Дзень Перамогі”, таксама з удзелам юных спевакоў. На развітанне дзеці ўручылі гасцям сувеніры.
“Аптымістам” было прыемна, што іх слухалі і дарослыя, і дзеці. Мы ўдзячны за цёплы прыём кіраўніцтву ўстановы і З.М. Маляр за яе вялікую работу па выхаванні маладога пакалення ў духу патрыятызму. І ўсім педагогам СШ №4 г. Нясвіжа, што працуюць не толькі на ніве адукацыі, але і над тым, каб сённяшняя мо- ладзь была дастойна памяці тых, хто заваяваў для нас мірнае неба і светлае жыццё.
Праца над экспазіцыяй “Час вымяраецца памяццю” будзе працягвацца, плануецца папоўніць яе новымі матэрыяламі, пройдуць экскурсіі для ўсіх класаў i гасцей установы, будуць працаваць творчыя праекты.
Раіса ХВІР,
удзельніца хору “Аптымісты”,
г. Нясвіж.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!