Меню
Курс $  3.01 | €  3.47 | ₽100  3.83 |
Погода 15 °C

“Ноч Музеяў-2025” у музеі-запаведніку “Нясвіж”

Нясвіжскія навіны 2 часа назад 0 2

Пост опубликован: 20.05.2025

Нягледзячы на дажджлівае надвор’е, у вечар мінулай суботы больш за 700 чалавек наведалі нясвіжскі палац падчас
“Ночы музеяў” — папулярнага маштабнага мерапрыемства,
якое аматары даўніны чакаюць цэлы год. Добрыя эмоцыі
і выдатны настрой суправаджалі мерапрыемства да позняй ночы. Гэта адчувалася ўжо ў двары замка,
дзе разгарнуліся гандлёвыя пляцоўкі



з вырабамі беларускіх рамеснікаў,
што з’ехаліся ў Нясвіж не толькі з суседніх Клецка і Стоўбцаў, але і з Мінска, і нават з Мазыра. Тут можна было знайсці ўсё, што заўгодна — ад упрыгожванняў
і лялек да вырабаў з цэльнага дрэва.

“Ноч Музеяў-2025” у музеі-запаведніку “Нясвіж”

Госці замка разам з яго гаспадарамі развучваюць “Паланэз”

“Ноч Музеяў-2025” у музеі-запаведніку “Нясвіж”

Кожны жадаючы мог сфатаграфавацца
з сапраўднымі рускімі псовымі хартамі

“Ноч Музеяў-2025” у музеі-запаведніку “Нясвіж”

На гандлёвай пляцоўцы з вырабамі беларускіх рамеснікаў

“Ноч Музеяў-2025” у музеі-запаведніку “Нясвіж”

“Ноч Музеяў-2025” у музеі-запаведніку “Нясвіж”

Нягледзячы на дождж, мноства гледачоў
сабрала выступленне славутых “Харошак”

А на сцэне перад цэнтральным уваходам у замак дэманстраваў свае таленты знакаміты ансамбль “Харошкі”, які прадставіў харэаграфічныя, вакальныя і інструментальныя нумары з унікальнай гістарычнай праграмы “Па старонках “Полацкага сшытка” — каштоўнага дыямента нацыянальнай культурнай спадчыны.
Тут жа, у двары замка, усе жадаючыя маглі паспрабаваць свае сілы на інтэрактыўных рыцарскіх пляцоўках, зрабіць фота ў гістарычных касцюмах, а таксама сфатаграфавацца з сапраўднымі рускімі псовымі хартамі — паляўнічымі гадаванцамі арыстакратаў.
Незабыўныя ўражанні ва ўсіх яе ўдзельнікаў выклікала і тэатралізаваная экскурсія-анімацыя “Трафейны век” у Палацавым ансамблі. Яна стала зручнай нагодай прагуляцца па палацы незвычайным маршрутам, спусціцца ў склеп, падняцца на бастыёны і даведацца пра паляўнічыя традыцыі тутэйшых краёў, а таксама сустрэцца з гістарычнымі персанажамі і самому стаць героем таго, што адбываецца.

“Ноч Музеяў-2025” у музеі-запаведніку “Нясвіж”

Супрацоўнік НГКМЗ “Нясвіж” Аляксей Крывашэй у ролі князя Антонія Вільгельма Радзівіла

“Ноч Музеяў-2025” у музеі-запаведніку “Нясвіж”

Супрацоўніца НГКМЗ “Нясвіж” Вольга Галубовіч
у ролі Жонкі Лоўчага

Экскурсія пачалася з сустрэчы з багіняй палявання Артэмідай, якая ўзяла з эксурсантаў клятву быць добрымі паляўнічымі і берагчы прыроду роднага краю. Затым госці замка сустрэліся з княгіняй Марыяй Даротай і яе служанкай Адэляй, князем Антоніем Вільгельмам Ра- дзівілам, мастаком Юліянам Фалатам, жонкай кухмістра Марыяй і князем Каралем Станіславам Ра- дзівілам, заспелі момант падрыхтоўкі да балю, падчас якога дамы Адэля, Ганна і Караліна трэніравалі рухі, характэрныя для танца “Паланэз”, сустрэліся з жонкай прыдворнага лоўчага і ім самім. З сабой экскурсанты забіралі Пастанову аб уключэнні шляхетнай кампаніі ў паляўнічае брацтва. Пакуль яна была атрымана, удзельнікі экскурсіі адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі, звязаныя з назвамі звяроў, адгадвалі, якой жывёліне належаць якія сляды і выконвалі іншыя цікавыя заданні гаспадароў замка.
Мерапрыемства пакінула ва ўсіх яго ўдзельнікаў самыя выдатныя ўражанні і пашырыла іх веды аб гісторыі і культуры Нясвіжа. “Ноч музеяў-2025” атрымалася яскравай і змястоўнай, выклікаўшы ў многіх гасцей замка жаданне пабываць тут яшчэ раз.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!