Меню
Курс $  3.08 | €  3.58 | ₽100  3.94 |
Погода 19 °C

Няхай жыве вёска

Нясвіжскія навіны 2 дня назад 0 54

Пост опубликован: 11.06.2025

Лета, цудоўнае надвор’е, у вёску да бабуляў і дзядуляў прыязджаюць унукі, на выхадныя збіраюцца сваякі. У адзін з такіх цёплых і сонечных дзён жыхары аграгарадка Грыцкевічы адзначылі сваё свята малой радзімы — Дзень вёскі.

Вясёлае і душэўнае свята сабрала разам моладзь і старэйшае пакаленне. У той дзень яшчэ раз прыгадалі старонкі гісторыі Грыцкевічаў, успаміналі землякоў і ўсе разам падпявалі артыстам — час правялі проста выдатна. Займальныя конкурсы для дзетак, душэўныя песні, цёплыя і шчырыя віншаванні дазволілі святу стаць яшчэ адной незабыўнай старонкай у гісторыі аграгарадка, яго жыхароў і гасцей.



Ганаровай госцей свята стала старэйшая жыхарка Грыцкевічаў — Вольга Фаль. Дарэчы, у гэтым годзе Вользе Мікалаеўне споўніцца 91 год.

Жанчына шчыра павіншавала сваіх землякоў са святам, прыгадала тыя часы, калі яна і сама працавала ў сельскай гаспадарцы і сказала вельмі важныя словы:
— Мне радасна ад таго, што тут, каля святочнай сцэны, бегаюць дзеткі. Значыць, будзе жыць наша вёска!

Дарэчы ў той дзень прыгадалі і самага маленькага жыхара Грыцкевічаў — 3-месячнага Юрачку Баўкалоўскага.

Гасцямі свята таксама сталі намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Ігар Кудрук, старшыня Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў Святлана Антончык, былы старшыня мясцовага сельсавета Анатолій Драгавец і настаяцель храма святой і праведнай Ганны аг. Аношкі іерэй Васілій Краеў.

— Любіце сваю родную старонку, свой куточак малой радзімы, — звярулася да прысутных Святлана Анатольеўна. — І ніколі не саромейцеся гаварыць, што вы з Грыцкевічаў. Дзе б вы ні былі, заўсёды помніце аб тым месцы, дзе нарадзіліся і выраслі. Няхай і надалей квітнее ваш аграгарадок, няхай і надалей тут шчыра працуюць людзі, а на вуліцах гучыць дзіцячы смех!

Ірына ЕФІШОВА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!