Механізатары раёна шчыруюць зараз на ўсіх палетках, каб вырасціць добры ўраджай сельгаскультур.
Так, з 4521 гектара цукровых буракоў 1751 падкормлены азотнымі ўгнаеннямі. 432 га — у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, 380 — “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”, 229 — “Грыцкевічы”, 410 — ЗАТ “1 Мая”, 300 га — ДП “ЭБ “Свеклавічная”. У сярэднім адзін гектар атрымаў па 47,6 кг дзеючага рэчыва. Дзесьці поўнасцю, а дзесьці на частцы плошчы гэтая культура ў другі раз праполана хімічным спосабам. Трэцюю праполку зрабілі ў ААТ “Лань-Нясвіж”, ЗАТ “1 Мая” і ДП “ЭБ “Свеклавічная”. У “1 Мая” на 330 гектарах — і ў чацвёрты раз.
Кукуруза з планавых 14699 гектараў падкормлена азотам на 1119 гектарах. У тым ліку 700 га — у “Грыцкевічах”, 265 — у “НОВЫМ ЖЫЦЦІ”, 118 — у “Лань-Нясвіж”, 36 га — у “1 Мая”. На гектар у сярэднім унесена па 41 кг дзеючага рэчыва. Каб каралева палёў парадавала ўраджаем, яе пасевы пазбаўляюць пустазелля. Хімпраполка па стане на 9 чэрвеня зроблена на плошчы 12289 гектараў — 84% да плана. Яе закончылі механізатары “Агракамбіната Сноў”, “НОВАГА ЖЫЦЦЯ”, “Лань-Нясвіж”, “1 Мая”, “Агракамбіната нясвіжскі”, “Нясвіжскай сортавыпрабавальнай станцыі”. У апошні дзень, 8 чэрвеня, хімпраполку вялі ў “Сейлавічах” (220 га за дзень), “Грыцкевічах” (140 га за дзень), “Нясвіжскім райаграсэрвісе” (135 га за дзень), а таксама ў “Нясвіжскіх Астроўках”, “Лань-Нясвіж”, “1 Мая”.
Пасевы, у тым ліку збожжавых зернебабовых, рапсу апрацоўваюцца фунгіцыдамі ад хвароб, інсектыцыдамі ад шкоднікаў. Частыя дажджы, зразумела, ускладняюць гэтую работу. Але механізатары ведаюць сваю справу.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.