Згодна з аператыўнай інфармацыяй упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, па стане на раніцу 9 чэрвеня ў сельгаспрадпрыемствах раёна было нарыхтавана звыш 14 тысяч тон кармавых адзінак — 9% да задання.
На адну ўмоўную галаву жывёлы гэта складае 2,56 цэнтнера кармавых адзінак. Найбольшая назапашанасць — у ААТ “Лань-Нясвіж” (6,7 ц к. адз.), ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя” (5 ц), ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” (3,3 ц), ААТ “Сейлавічы” (3,2 ц). Заданне па гэтым паказчыку ў раёне выканана на 9%, у т.л. у ААТ “Лань-Нясвіж” — 18%, у сортавыпрабавальнай станцыі — 14%, ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” — 13%, “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” — 10%.
Усяго ў гаспадарках закладзена 50 тысяч тон сенажу і 290 тон сіласу. Самы значны аб’ём сенажу назапасілі механізатары СВК “Агракамбінат Сноў” — звыш 7 тысяч тон, ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” — амаль 7 тыс. тон, ААТ “Сейлавічы” — 5,6 тыс. тон.
На зялёных угоддзях кіпіць работа. Заканчваецца першы ўкос траў, якія займаюць амаль 13,5 тысячы гектараў. Раней іншых уборку поўнасцю завяршылі ў ААТ “Лань-Нясвіж”. Закрылі свае планы па касьбе травастою “Агракамбінат Сноў”, “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”, “Агракамбінат Нясвіжскі” і ДП “ЭБ “Свеклавічная”.
Усяго на 9 чэрвеня было скошана па раёне звыш 11 тысяч гектараў, або 83%. Працэнт убранага ад скошанага складае 91.
Услед вядзецца падкормка ўгоддзяў. Па стане на 9 чэрвеня мінеральныя ўгнаенні атрымалі 2260 гектараў шматгадовых і лугавых траў. У т.л. у ЗАТ “1 Мая” — 568 га, у ААТ “Лань-Нясвіж” — 510 га, у СВК “Агракамбінат Сноў” — 420 га, у ААТ “17 Верасня” — 222 га.
У ААТ “Лань-Нясвіж” не толькі паспяхова завяршылі першы ўкос, але і значна выканалі заданне па закладцы сенажу — на 40%. Аб тых, хто ўносіў у справу свой уклад, нам і расказалі ў акцыянерным таварыстве. Касілі траву механізатары Андрэй Мелкумян і Сяргей пыл. Выпрацоўка кожны дзень была рознай. Самая высокая — 18 мая, калі ўдваіх яны прайшлі 83 гектары. На варушэнні валкоў былі заняты Сяргей Раманоўскі, Арцём Чарнабай і Віктар Яцук. Падбіралі правяленую травяную масу Уладзімір Шынгель, Уладзімір Дзядовіч і Аляксандр Дзявойна. У іх высокапрадукцыйным выдаўся дзень 31 мая. Кожны падабраў адпаведна 578,5 тоны, 253,4 т і 187,8 тоны. Вызвалілі 145 гектараў поля. Здробненую траву адвозілі з поля да траншэй 10 і болей аўтамашын і трактароў. Па 12-13 рэйсаў рабіў штодзённа механізатар Уладзімір Даўгучыц на сваім “Фендце”. Стараліся Самвэл Лапцеў, Аляксандр Арэхва, Юрый Цвірко. Выязджаў, мяняючы часам граблі на прычэп, і сяргей пыл. На “МАЗах” па 14 рэйсаў рабіў Барыс Праўлоцкі, па 13 — Уладзімір Траян, шчыравалі таксама Іван Еўтух, Юрый Жэрка, сяргей Кабальнікаў, Ілля сланімскі.
На траншэях трактарамі трамбавалі травяную масу Іван Булыга, Станіслаў Некраш, Віталь Навоша і Сяргей Максімовіч. З першага ўкосу ў гаспадарцы запоўнілі 5 траншэй. Дзве — у Лані, па адной — у Быхаўшчыне, качановічах і Міцькавічах. Апошнюю закрылі ў пятніцу. Сёлета ў строй дзеючых увойдуць дзве новыя траншэі — каля МТФ “Лань”, з тым разлікам, каб забяспе- чыць жывёлу якасным, спажыўным кормам у дастатковай колькасці.
Услед за ўборкай траў вялі падкормку сенажацяў азотам, яна працягваецца і зараз. Уносіць карбамід Ула- дзімір Дзядовіч. Стаіць задача вырасціць добрую атаву, мець другі, а пасля — трэці ўкос.
У ААТ “Лань-Нясвіж” нарыхтавалі таксама звыш 230 тон сіласу ў палімернай упакоўцы. На яго пайшло 45 га азімага рапсу і 35 га свірэпіцы. Культуры прамежкавыя. Пасля іх пасеялі кукурузу.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.