Меню
Курс $  3.18 | €  3.65 | ₽100  4.07 |
Погода 18 °C

Перад хвалюючым момантам. Насустрач жніву — 2025

6 часов назад 0 6

Пост опубликован: 26.06.2025

У ААТ “Грыцкевічы” ўборачная плошча збожжавых сёлета выглядае наступным чынам. 85 гектараў займае азімы ячмень. Яго пасеялі ўпершыню, і жніво сёлета прыйдзе на палі
на добры тыдзень раней звычайнага. На 792 га размяшчаецца пшаніца, на 120 — яравы ячмень. Плануюць убраць 200 гектараў кукурузы на зерне.

На жніве будзе задзейнічана 6 збожжаўборачных камбайнаў, якія рупныя механізатары падрыхтавалі да выхаду ў поле.



Мы пагутарылі з адным з камбайнераў, Генадзем Сяргеем. Ён на жніве каля трыццаці гадоў. Быў памочнікам, працаваў на “Доне”, на “Лідзе”. Апошнія пяць сезонаў — на “КЗС-1218”. Летась намалаціў на ім 1884 тоны збожжа і 447 тон кукурузы на зерне. Наперадзе — шосты сезон.

Перад хвалюючым момантам. Насустрач жніву — 2025

Камбайнер Генадзь Сяргей

— Як да яго рыхтаваліся? — пацікавіліся мы.

— Пасля ўборкі кукурузы камбайн добра вычысціў, вымыў, а для гэтага разбіраў: здымаў грохат, сіта. Такая тэхналогія пастаноўкі на захоўванне ў нашай гаспадарцы ўкаранёна даўно. І дае якасны вынік. Для зімоўкі камбайнаў ёсць арачнік, таму патрабуецца толькі аслабіць пасы і падняць машыны на падстаўкі. Перагледзеўшы іх з восені, склалі дэфектовачныя ведамасці, і інжынерная служба забяспечыла патрэбнымі дэталямі.

Да рамонту я прыступіў у сярэдзіне красавіка. Мяняў падбарабанне, бічы, падшыпнікі, зорачкі. Усё перабраў сваімі рукамі. Калі патрабавалася, дапамагалі рамонтнікі майстэрні: слесар, токар, зваршчык. На перыяд жніва ў нас створаны запас дэталяў, каб у выпадку паломкі хутка правесці замену.

— Жніво — такая адказная справа. Усё такі гэта — хлеб. Вырасцілі, убіраеце. Хвалюецеся трошкі ці ўжо прывыклі з гадамі, ставіцеся, як да будзённай работы?

— Перад пачаткам жніва ў душы заўсёды прысутнічае хваляванне. Як бы доўга ні працаваў, а да гэтага не прывыкнеш. Вельмі ж важна своечасова ўсё ўбраць, без страт, без затрымак. У будучы ўраджай столькі ўкладзена сіл і сродкаў!

У пятніцу камбайнеры “Грыцкевіч” наводзілі апошнія штрыхі на сваіх машынах перад тэхнічным аглядам. Мы і засталі іх у майстэрні.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

На голоўным фото: Камбайнеры Сяргей Гаспадарык, Сяргей Карловіч, Аляксандр Ілюшын і Георгій Закудоўскі абмяркоўваюць выхад на новае жніво

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!