Меню
Курс $  3.04 | €  3.51 | ₽100  3.89 |
Погода 20 °C

Жніво — 2025: на поле выйшлі новыя камбайны

15

Пост опубликован: 11.07.2025

На жніве ў нашым раёне будзе задзейнічана 119 збожжа-ўборачных камбайнаў, у тым ліку 79 — беларускіх. Іх парк да чарговай уборачнай кампаніі папоўніўся трыма новымі машынамі вытворчасці ААТ “Гомсельмаш”. Дзве набыло ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, адну — ААТ “Лань-Нясвіж”.

Новы камбайн “GS12A1 PRO” на ланскую збожжавую ніву выводзіць механізатар Віктар Драздоў. Атрымаўшы машыну ў сакавіку, перагледзеў яе, укамплектаваў. Навінкай задаволены. У адрозненне ад ранейшых мадыфікацый, цяпер больш камфортная кабіна. Цэнтралізавана сістэма змазкі неабходных вузлоў: націснеш у кабіне адпаведную кнопку — і змазка ажыццяўляецца.



Жніво — 2025: на поле выйшлі новыя камбайны

— Камбайн добры. З такой яго маркай — гэта палепшаны “КЗС-1218” — я знаёмы даўно, яна праверана часам, — расказаў Віктар Юр’евіч. — Да пераезду ў Лань пяць сезонаў працаваў на жніве. І тут ужо 14 сезонаў за плячыма. Летась зжаў больш за 193 гектары збожжавых, намалаціў 1095,6 тоны зерня. Сёлета стары камбайн перадаў іншаму механізатару.

За Віктарам Драздовым замацаваны чатыры адзінкі тэхнікі. На “Расе” падкормліваў пасевы, на “МТЗ-82” рабіў хімпраполкі, бензавозам дастаўляе ў гаспадарку паліва. І стаіць на парозе жніва.

— Настрой добры. А выйдзеш жаць — стане ўдвая лепшым. Гэта ж — разнастайнасць, рух, жыццё. Гэта — радасць! — такі пазітыў камбайнера і ўспрымаецца пазітыўна. Хлеб таго заслугоўвае.

На новым камбайне прыцягвае ўвагу юбілейная сімволіка да 80-годдзя Вялікай Перамогі. Віктар Драздоў лічыць, што выхад у поле на новай машыне ў такі адметны ў гісторыі год — справа асабліва адказная. А слоган “Я памятаю, я ганаруся” сведчыць аб адным: новае пакаленне памятае і шануе подзвіг продкаў, ганарыцца, што жыве і працуе на мірнай зямлі.

— Два мае прадзеды загінулі ў Вялікую Айчынную, — працягвае аповед мой суразмоўца. — Адзін — у Ленінградзе. Другі — на Віцебшчыне. Таму ў мяне да гэтай тэмы асабліва хвалюючыя, паважлівыя адносіны. І дзецям прывіваю такія ж пачуцці.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!