Меню
Курс $  3.13 | €  3.65 | ₽100  3.91 |
Погода 17 °C

Повар Таццяна Пазняк: люблю радаваць людзей

3

Пост опубликован: 29.07.2025

Повар забаўляльнага цэнтра “Бумеранг”, што належыць Гарадзейскаму цукроваму камбінату, Таццяна Пазняк нарадзілася і вырасла ў Гарадзеі. Пасля заканчэння 9 класаў Гарадзейскай
СШ №1 яна паступіла ва Уздзенскае прафтэхвучылішча, дзе атрымала спецыяльнасць “повар”.

Па словах самой Таццяны Віктараўны, гатаваць ёй падабалася яшчэ са школы, і хаця ніхто ў яе сям’і не быў звязаны з грамадскім харчаваннем, яна вырашыла прысвяціць сябе высакароднай справе — падмацоўваць людзей і дарыць ім добры настрой праз стравы, вырабленыя сваімі сіламі.

І, трэба прызнаць, у сваім выбары яна не памылілася: работа ў яе руках спорыцца, і па вяртанні на радзіму пасля заканчэння ПТВ яна адразу ўладкавалася ў сталовую льнозавода, затым працавала ў кафэ “Гарадзейскі фальварак”, якое належала Гарадзейскаму цукроваму камбінату, а калі адкрыўся забаўляльны цэнтр “Бумеранг”, перайшла туды. Незаўважна праляцела 20 гадоў, як мая суразмоўца верай і праўдай служыць грамадскаму харчаванню гэтага прадпрыемства, і 10 з іх — менавіта ў “Бумерангу”.

На пытанне, ці не стамілася яна за столькі гадоў ад сваёй работы, гераіня гэтага аповеду з натхненнем адказала:

— Ні ў якім разе. Я люблю сваю работу і не ўяўляю сябе ні ў якім іншым месцы. Люблю, калі людзям смачна, калі яны з удзячнасцю ўсміхаюцца і дзякуюць за маю працу. Гэта адчуванне дарагога варта.

Калі ж я запыталася, ці ёсць у маёй суразмоўцы якая-небудь улюбёная страва, якую ёй падабаецца гатаваць больш за ўсё, яна з усмешкай запэўніла, што аднолькава любіць усё, што робіць, таму што ўмее ўсё, акрамя кандытаркі, бо гэта ўжо іншая спецыфіка. Гарачыя і халодныя стравы, закускі, супы — усё гэта яна гатуе аднолькава дасканала і з той самай любоўю, якая і надае яе кулінарным творам асаблівы смак.

Добрасумленнасць і адданасць сваёй справе Т.В. Пазняк не засталіся незаўважанымі — з нагоды прафесійнага свята яна была ўзнагароджана Ганаровай граматай Мінскага аблвыканкама.

Дарэчы, гераіня гэтага аповеду не толькі выдатная працаўніца, але і клапатлівая мама траіх дзяцей і бабуля шасцёх унучак, якія, безумоўна, па праве могуць ганарыцца сваім родным чалавекам.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика