Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

АНОНС. Фестываль гістарычных рэканструкцый “Нясвіжская фартэцыя”

Пост опубликован: 05.08.2025

9 жніўня, Нясвіж. Фестываль гістарычных рэканструкцый “Нясвіжская фартэцыя”.

Англійскі парк (галоўная сцэна)

12:00. Урачыстае адкрыццё фестывалю гістарычных рэканструкцый “Нясвіжская фартэцыя”. Парад удзельнікаў. Пачатак працы рамеснікаў і рынка майстроў, інтэрактыўных пляцовак.
12:40. Рыцарскі конны турнір.
13:40. Рэканструкцыя сярэдніх вякоў. Рыцары, збраяносцы і пяхотнікі распавядаюць пра даспехі, зброю эпохі Сярэднявечча. На рысталішчы прой- дуць тактычныя бугурты, дэманстрацыя тактыкі і тэхнікі сярэднявечнага бою. Інтэрактыўныя гульні з гледачамі.
15:00. Вайна 1812 года. Аповед пра абмундзіраванне, зброю, тэхніку і тактыку бою. Рэканструкцыя баталіі.
15:40. Першая сусветная вайна. Аповед пра абмундзіраванне, зброю, тэхніку і тактыку бою. Нясвіжскі пяхотны полк. Манеўры, паказальны выступ.
16:20. Сярэднявечны лучны турнір.
18:30. Канцэртная праграма з удзелам аматарскіх калектываў Мінскай вобласці.
20:00 — 23:00. Выступленні кавэр-груп Мінскай вобласці.

Англійскі парк (малая сцэна)

12:00 — 14:50. Квэст “У таямніцах Нясвіжскага парку”.
12:20 — 15:20. Майстар-клас па прыгатаванні стравы з дзічыны “Кулеш паляўнічы” ад кіраўніка Гільдыі шэф-павароў Беларусі Аляксандра Чыкілеўскага.
14:00 — 15:30. Кулінарны конкурс сярод раёнаў Мінскай вобласці “Пернікавы цуд”.
15:30. Узнагароджванне пераможцаў конкурсу “Пернікавы цуд” і квэста “У таямніцах Нясвіжскага парку”.

Палацава-паркавы комплекс “Нясвіжскі замак”

17:00. Гістарычная імпрэза “Баль у Радзівілаў”.

У рамках фестывалю адбудуцца: фестываль сыру “СЫРодел”; мядовы кірмаш; чэмпіянат па пляжным валейболе (гарадскі пляж); выставачная экспазіцыя “Дарогамі Вялікай Перамогі”; інтэрактыўныя пляцоўкі прадпрыемстваў і арганізацый Нясвіжскага раёна. На працягу дня працуюць гандлёвыя рады і дзіцячая пляцоўка.

Тэл. для даведак: 8 01770 2-57-98.

АНОНС. Фестываль гістарычных рэканструкцый “Нясвіжская фартэцыя”

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика