Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

Гаспадаркі раёна аруць глебу пад сяўбу азімых

Пост опубликован: 05.08.2025

Поўным ходам гаспадаркі раёна аруць глебу пад сяўбу азімага рапсу. Пры плане 5390 гектараў яна заарана на плошчы 2883 га. Найбольш — у СВК “Агракамбінат Сноў” (420 га), у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” (410 га), у ААТ “17 Верасня” (356 га), ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (339 га), ААТ “Сейлавічы” (277 га). За апошні дзень, 3 жніўня, па раёне было ўзарана 212 гектараў глебы, у т.л. 43 га ў “Сейлавічах”, 41 — у “Лані-Нясвіжы”, 35 — у “17 Верасня”.

У ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” падрыхтавалі 180 га глебы пад сяўбу азімага рапсу.

Пад гэту культуру ўносяцца азотныя, фосфарныя і калійныя ўгнаенні. Першых глеба атрымала на 45% плошчы, другіх — 56%, трэціх — 61%.

Фосфар і калій атрымлівае глеба, дзе будуць пасеяны азімыя збожжавыя. Першае ўгнаенне па стане на 4 жніўня ўнесена на плошчы 654 гектары, другое — на плошчы 1105 гектараў.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика