Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

Сярэдняя ўраджайнасць — 82,5 ц/га

Пост опубликован: 05.08.2025

Згодна з аператыўнай інфармацыяй упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, па стане на раніцу 4 жніўня ў гаспадарках Нясвіжчыны ўбрана 7609,3 гектара збожжавых і зернебабовых. Гэта складае 38,9% ад неабходнага. За экватар выйшлі ААТ “Грыцкевічы” і ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”. У першым было ўбрана 58%, у другім — 57%. 49% збожжавых зжалі ў ААТ “17 Верасня”, 42% — у ДП “ЭБ “Свеклавічная”, 41% — у СВК “Агракамбінат Сноў”.

За апошні дзень, 3 жніўня, па раёне было ўбрана 618,6 га збажыны, або 3,2%. У т.л. 117 га — у ААТ “Лань-Нясвіж”, 91 га — у СВК “Агракамбінат Сноў”, 89 га — у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”. У працэнтных адносінах найбольшая дзённая прыбаўка дасягнута ў “Грыцкевічах” — 6%, “Лані-Нясвіжы” — 4,8%, “Агракамбінаце Нясвіжскім” — 4,7%.

У гаспадарках было намалочана 62807,7 тоны збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць склала 82,5 ц/га. Самая высокая яна ў ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” — 96,7 ц/га, “Агракамбінаце Сноў” — 88,3 ц/га, “Грыцкевічах” — 86,3 ц/га. Больш за 80 цэнтнераў на круг намалочваюць таксама хлебаробы ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, “17 Верасня”, ЗАТ “1 Мая”, “ЭБ “Свеклавічная”. У параўнанні з леташнім раённы паказчык павялічыўся на 5,1 ц/га. Найбольшую прыбаўку даюць ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя” — 21,9 ц/га, РУП “Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках” — 16,1 ц/га, ДП “ЭБ “Свеклавічная” — 13,4 ц/га, “Лань-Нясвіж” і “1 Мая” — па 11,6 ц/га.

Азімая пшаніца дае па раёне 84,1 ц/га. Найбольш ураджайная яна ў “НОВЫМ ЖЫЦЦІ” — 96,3 ц/га і “1 Мая” — 92,1 ц/га. Азімай трыцікале па раёне малоцяць па 84 ц/га, а ў той час у ААТ “Сейлавічы” — па 95,4 ц/га. Яравы ячмень дае ў сярэднім па 89,6 ц/га. У т.л. камбайнеры “Агракамбіната Сноў” намалочваюць па 102,8 ц/га, “Нясвіжскіх Астровак” і “ЭБ “Свеклавічная” — па 99,1 ц/га. Зернебабовыя пры ўраджайнасці па раёне 92,1 ц/га ў “1 Мая” далі 97,1 ц/га — і там абмалацілі ўсе 30 гектараў пасеваў.

Азімы рапс скошаны на плошчы 3336 га — 67% ад неабходнага. Намалочана звыш 13379 тон алейнага насення. Сярэдняя ўраджайнасць складае 40,1 ц/га. У т.л. у “Агракамбінаце Сноў” — 48,7 ц/га, “НОВЫМ ЖЫЦЦІ” — 48,6 ц/га, “Сейлавічах” — 43,1 ц/га.


27 ліпеня тысячны рубеж жніва 2025 года перасягнулі вадзіцель ААТ «Сейлавічы» Яўген Царыкевіч і вадзіцелі СВК «Агракамбінат Сноў» Артур Маскаленка і Леанід Вялічка.

Намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Таццяна Жук павіншавала аграрыяў з высокімі вынікамі. Да віншаванняў далучылася старшыня Нясвіжскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Святлана Мацкевіч. Яўгену Царыкевічу і Артуру Маскаленка былі таксама ўручаны Падзячныя пісьмы старшыні Нясвіжскага райвыканкама, а Леаніду Вялічку — Падзячны ліст начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Нясвіжскага райвыканкама і Нясвіжскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК. Нясвіжскі раённы аграпрамысловы саюз адзначыў тысячнікаў каштоўнымі падарункамі — акумулятарнымі апырсквальнікамі.


29 ліпеня свае першыя тысячы тон збожжа сёлетняга ўраджаю перавезлі вадзіцелі СВК «Агракамбінат Сноў» Дзмітрый Кунцэвіч і Сяргей Крысюк. З першай перасечанай мяжой перадавікоў павіншавала старшыня Нясвіжскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Святлана Мацкевіч, першы сакратар Нясвіжскага РК ГА «БРСМ» Аляксандра Ермаковіч і кіраўніцтва СВК.

Сярэдняя ўраджайнасць — 82,5 ц/га


1 жніўня адзнаку «тысяча тон» перасеклі камбайнеры Дзмітрый Клаўсюк (ААТ «17 Верасня») і Сяргей Вайняк (СВК «Агракамбінат Сноў»).


3 жніўня ў СВК «Агракамбінат Сноў» старшыня Нясвіжскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Святлана Мацкевіч, кіраўнікі сельскагаспадарчай арганізацыі і прафсаюзных «пярвічак» павіншавалі тысячнікаў. У той дзень імі сталі камбайнеры Сяргей Гаргун і Віталь Гілейша, вадзіцелі Руслан Гадун, Віктар Пячкоўскі і Павел Ярашэвіч.

Сярэдняя ўраджайнасць — 82,5 ц/га


Першымі тысячнікамі ў ААТ «Лань-Нясвіж» 3 жніўня сталі старшы камбайнер Уладзімір Даўгучыц, камбайнер Юрый Ратомскі, трактарыст на адвозцы збожжа Самвэл Лапцеў і вадзіцель Уладзімір Траян.

Сярэдняя ўраджайнасць — 82,5 ц/га


Вадзіцель-тысячнік ААТ «Нясвіжскі райаграсэрвіс» Генадзь Ратомскі.

Сярэдняя ўраджайнасць — 82,5 ц/га

 

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.
Ірына ЕФІШОВА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика