Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

У добры шлях!

Пост опубликован: 13.08.2025

Сёння раніцай дзесяць камбайнавых экіпажаў накіраваліся на жніво ў Крупскі раён.

Да камбайнераў звярнуўся старшыня Нясвіжскага райвыканкама Андрэй Ратомскі:

— Вы ўсе паказалі добрыя вынікі ў сёлетнім жніве на Нясвіжчыне, і зараз вы накіроўваецеся дапамагаць другому раёну. Гэта стала ўжо добрай традыцыяй. Я хачу падзякаваць вам за вашу працу, за вашу стараннасць і ваш плён. І я ўпэўнены, што і на Крупскай зямлі вы пакажаце выдатныя вынікі і добры прыклад. Беражыце сябе і сваё здароўе, захоўвайце тэхніку бяспекі і па-гаспадарску стаўцеся да сваіх машын. У добры шлях!

Шчырыя словы падзякі выказала аграрыям і намеснік старшыні — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Нясвіжскага райвыканкама Таццяна Жук.
Усе камандзіраваныя экіпажы атрымалі невялікія падарункі ад Нясвіжскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза АПК.

У добры шлях!

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика