Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

Сеюць азімы рапс

Пост опубликован: 14.08.2025

Усе сельгаспрадпрыемствы раёна, якія займаюцца вырошчваннем азімага рапсу, прыступілі да яго сяўбы. Па стане на 14 жніўня насенне лягло ў глебу на 2064 га — 39% ад плана. Найбольшыя плошчы засеяны ў СВК “Агракамбінат Сноў” — 450 га, ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” — 230 га, ААТ “Лань-Нясвіж” — 223 га. 60% ад неабходнага пасеялі ў ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”, 57% — у ДП “ЭБ “Свеклавічная”, 55% — у “НОВЫМ ЖЫЦЦІ”.

У раёне гэта каштоўная культура зойме пад ураджай будучага года 5247 гектараў. Узарана 4415 га — 84% ад неабходнага. У пяці гаспадарках механізатары справіліся з гэтай работай: у “Нясвіжскіх Астроўках”, “17 Верасня”, “Лань-Нясвіж”, “1 Мая” і “Агракамбінаце Нясвіжскі”. Больш 90% плошчы заарана пад азімы рапс у “НОВЫМ ЖЫЦЦІ” і ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика