Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

Штодзённа — плюс 8,5 тысячы тон збожжа

Пост опубликован: 14.08.2025

Згодна з аператыўнай інфармацыяй упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, па стане на 14 жніўня ў раёне было ўбрана 17374 га збожжавых і зернебабовых — 89,2% ад неабходнага. Завяршылі работу камбайнеры СВК “Агракамбінат Сноў” і ААТ “Грыцкевічы”. Лічаныя гектары заставаліся ў ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, “17 Верасня”, “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”, ДП “ЭБ “Свеклавічная”.

Прыбаўка за апошні дзень — 13 жніўня — па раёне склала 1045,7 га, у т.л. 187 — у “Нясвіжскіх Астроўках”, 152 — у ААТ “Сейлавічы”, 143 — у “НОВЫМ ЖЫЦЦІ”.
У раёне намалочана 144383,74 тоны зерня. У т.л. за апошні дзень — 8502,4 т . Сярэдняя ўраджайнасць складае 83,1 ц/га. Больш высокі выхад збожжа з гектара ў “НОВЫМ ЖЫЦЦІ” — 97,1 ц/га, “Агракамбінаце Сноў” — 95,3 ц/га, “Грыцкевічах” — 89,3 ц/га. Вышэй сярэднераённага гэты паказчык таксама ў “17 Верасня” і ЗАТ “1 Мая”.

Услед механізатары гаспадарак звозяць з палёў салому. З абмалочаных плошчаў яна ўбрана на 73% у ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”, на 69% — у “Агракамбінаце Сноў”, на 62% — у “17 Верасня”, на 61% — у “1 Мая”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика