Тры тысячы тон збожжа намалаціў камбайнер ААТ «17 Верасня» Дзмітрый Клаўсюк.
Вадзіцель ААТ «Сейлавічы» Яўген Царыкевіч першым у раёне перавёз 3000 тон зерня новага ўраджаю.
Перадавікоў жніва павіншавалі кіраўнікі гаспадарак і старшыня Нясвіжскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Святлана Мацкевіч.
— 3000 тон — гэта значны вынік, — падкрэсліў камбайнер Дзмітрый Клаўсюк. — У ААТ “17 Верасня” жніво мы ўжо завяршылі, цяпер дапамагаю працаўнікам ААТ “Сейлавічы”, таму можна сказаць, што сваю трэцюю тысячу я намалаціў на сейлавіцкай зямлі. Мне прыемна быць першым трохтысячнікам сёлетняга жніва, але нічога звышнатуральнага я для гэтага не раблю: працую старанна, так, як вучылі бацькі, бо па-іншаму не умею.
“НН”.