Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

У ААТ “Грыцкевічы” адсвяткавалі “Дажынкі”

Пост опубликован: 19.08.2025

У мінулую суботу, 16 жніўня, галоўнае сельскагаспадарчае свята “Дажынкі” адзначылі працаўнікі ААТ “Грыцкевічы”.

Традыцыйнае свята хлебаробаў сабрала разам дружны і згуртаваны калектыў ААТ “Грыцкевічы” і жыхароў аграгарадка. Пасля напружанай працы на палях земляробы сельгаспрадпрыемства суботнім вечарам нарэшце маглі расслабіцца. Ля Грыцкевіцкага сельскага дома культуры прайшлі “Дажынкі”.

Колькі важыць дажыначны каравай ААТ “Грыцкевічы”?

Свята сабрала многіх жыхароў Грыцкевічаў

Галоўнымі героямі свята сталі не толькі тыя, хто ўбіраў хлеб і адвозіў яго ад камбайнаў, але і тыя, хто закладваў аснову будучага ўраджаю: араў, сеяў, даглядаў пасевы. Адным словам, усе земляробы гаспадаркі. Павіншаваць хлебаробаў з завяршэннем жніва паспяшаўся кіраўнік гаспадаркі Яўген Здановіч.

— Наша гаспадарка ўбрала збожжавыя без страт у лепшыя агратэхнічныя тэрміны, выконваючы ўсе меры бяспекі. Хоць і нельга сказаць, што надвор’е заўсёды спрыяла нам, але мы атрымалі сапраўды багаты ўраджай збожжа. Усяго было сабрана больш за 8906 тон збожжавых пры ўраджайнасці 89,3 ц/га. І гэты вынік не выпадковы. Кожны з камбайнераў і вадзіцеляў, спецыялістаў, загадчыкаў участкаў, увесь працоўны калектыў уклаў у агульную справу ўсё сваё ўменне і прафесіяналізм. Жніво — галоўны экзамен хлебароба, і ў ААТ “Грыцкевічы” яго вытрымалі годна.

— Паважаны Яўген Уладзіміравіч, працаўнікі сельгаспрадпрыемства, госці! — звярнуўся да прысутных старшыня Нясвіжскага райвыканкама Андрэй Ратомскі. — Сёння сапраўды важная і знакавая падзея — вы завяршылі жніво, святкуеце “Дажынкі”. Сапраўды, гэты сельскагаспадарчы год падносіў сюрпрызы, і часам не надта прыемныя. Але, нягледзячы на ўсе перашкоды, вы адзначаеце “Дажынкі” першымі ў раёне, 100000-я тона была зжата менавіта на грыцкевіцкіх палетках… Вы прыйшлі да сённяшняга свята з выдатнымі вынікамі. І я віншую вас з такімі высокімі паказчыкамі, дзякую ўсім аграрыям ААТ “Грыцкевічы” за іх плённую працу. Здароўя кожнаму з вас, сіл і новых поспехаў!

Колькі важыць дажыначны каравай ААТ “Грыцкевічы”?

З дажыначным снапом сярод ганаровых гасцей — старшыня Нясвіжскага райвыканкама Андрэй Ратомскі. Побач з ім — дырэктар ААТ “Грыцкевічы” Яўген Здановіч

Андрэй Казіміравіч уручыў Ганаровую грамату Нясвіжскага райвыканкама галоўнаму інжынеру ААТ “Грыцкевічы” Яўгену Еўтуху і аб’явіў Падзяку Нясвіжскага райвыканкама аграхіміку Дзмітрыю Гайцюкевічу.

Свае віншаванні адрасавала аграрыям і старшыня Нясвіжскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Святлана Мацкевіч.

А завяршылася афіцыйная частка мерапрыемства ўзнагароджаннем усіх, хто паказаў добрыя вынікі ва ўборцы ўраджаю. На ўрачыстасці прагучалі імёны пераможцаў жніва: камбайнераў, вадзіцеляў, занятых на адвозцы зерня, аператараў збожжасушыльных комплексаў. Высокіх вынікаў на жніве дасягнулі не толькі вопытныя хлебаробы, але і моладзь.

Трэба адзначыць, аграгарадок быў старанна падрыхтаваны да мерапрыемства. Атмасферу свята на “Дажынках” стваралі музычныя нумары ансамбля песні “Суседзі”, узорнага ансамбля гарманістаў “Аношкаўскія музыкі”, дуэта Alex Art і другіх артыстаў.

Колькі важыць дажыначны каравай ААТ “Грыцкевічы”?

На сцэне — ансамбль песні “Суседзі”

“Дажынкі” ў Грыцкевічах прайшлі як заўсёды весела — з песнямі, падарункамі і пачастункамі. Але нават у святочных гутарках сённяшнія героі жніва абмяркоўвалі тое, што яшчэ трэба зрабіць заўтра, таму што, як вядома, сапраўдны адпачынак працаўнікоў вёскі пачынаецца толькі з надыходам зімы.

Ірына ЕФІШОВА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика