Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

З высокай адказнасцю

Пост опубликован: 20.08.2025

Без малога 30 гадоў аддаў працы ў СВК “Агракамбінат Сноў” механізатар Дзмітрый Васінкевіч. Прыйшоў слесарам летам 1996-га. Адслужыўшы ў арміі, вярнуўся сюды, сеў на трактар. І вось ужо чвэрць стагоддзя ён — гаспадар сталёвых аратых. І гэта не проста прыгожыя словы. Дзмітрый Андрэевіч — адзін з тых механізатараў, што і закладваюць ураджай — арэ глебу, сее збажыну, кукурузу, травы, і збірае яго.

Вось і сёлета хлебароб на сваім камбайне “Мега-218” намалаціў спачатку амаль 340 тон азімага ячменю. Апрабаваўшы тэхніку на яго ўборцы, выйшаў з калегамі на новыя палеткі. Зараз на рахунку Дзмітрыя Васінкевіча — 197 га зжатага збожжа і рапсу, намалочана 1795,9 тоны.

Не аднойчы чула ў гаспадарцы толькі добрыя водгукі пра гэтага працаўніка. Добасумленны, сціплы, старанны, вельмі адказна ставіцца да любой даручанай справы. За што быў узнагароджаны Ганаровай граматай Мінскага аблвыканкама і Граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика