Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”. Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі

Пост опубликован: 28.08.2025

Рэарганізаваны некалькі гадоў таму ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — акцыянернае таварыства, якое спецыялізуецца на капітальным рамонце сельскагаспадарчых машын і агрэгатаў, ужо нямала гадоў вядзе і сельскагаспадарчую вытворчасць, спецыялізуючыся на малочна-мясной жывёлагадоўлі, вырошчванні збожжавых культур і цукровых буракоў.

ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”. Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі— Наша таварыства актыўна ўкараняе інавацыйныя тэхналогіі ў вытворчасць і аказанне паслуг. Асаблівая ўвага надаецца мадэрнізацыі матэрыяльнай базы, набыццю высокапрадукцыйнага абсталявання для апрацоўкі глебы і ўборкі ўраджаю, — гаворыць упраўляючы ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” Яўген Пякарчык. — Гэта дазваляе аптымізаваць вытворчыя працэсы, зніжаць выдаткі і павышаць эфектыўнасць працы ў цэлым. Сёлета мы закупілі новую тэхніку, сярод якой 2 збожжаўборачныя камбайны, 2 бочкі МЖУ-20 для ўнясення вадкай арганікі, 2 кукурузныя сеялкі і 3 прычэпы для перавозкі сіласу, сенажу і арганікі.

Яўген Сяргеевіч таксама расказаў, што ўборачная плошча збожжавых культур у сельгаспрадпрыемстве сёлета заняла 1726 га, у тым ліку азімай пшаніцы — 1242 га, азімага ячменю — 484 га. Валавы збор збожжа склаў 11728,23 т, ураджайнасць — 68 ц/га, у тым ліку азімай пшаніцы — 68,8 ц/га, азімага ячменю — 66,1 ц/га. 646 га заняў азімы рапс, валавы збор якога склаў 1938,9 т пры ўраджайнасці 30 ц/га.

Ва ўборцы ўдзельнічала 10 камбайнавых экіпажаў, 9 з якіх намалацілі звыш 1000 тон. Іх узначальвалі Віталь Прушынскі, Юрый Кур’ян, Уладзімір Хілько, Яўген Бубен, Мікалай Заяц, Аляксандр Крыўко, Валерый Макавоз, Аляксандр Надольскі, Яўген Цар, Уладзімір Якавец.
Лідарам па намалоце збожжа стаў Юрый Кур’ян.

На перавозцы збожжа ад камбайнаў таксама працавалі 10 вадзіцеляў. Чацвёра з іх — Аляксандр Ісакаў, Аляксандр Петрачэнка, Генадзь Ратомскі, Юрый Карачун — перавезлі звыш 2000 тон, двое — Васіль Санько і Аляксандр Макрэцкі — звыш 1000 тон.

На дапрацоўцы збожжа добрасумленна шчыравалі работнікі склада №2 “Карцэвічы” Аркадзь Мяленька, Вячаслаў Богдан, Іван Грыгаровіч, Мікалай Богдан, склада №3 “Саска Ліпка” Мікалай Маслаў, Ігар Крыўко, Аляксандр Бунас, Васіль Ігнатчык.

— Усе ўдзельнікі жніва папрацавалі выдатна, — зазначыў напрыканцы нашай гутаркі Яўген Пякарчык. — І мы — адміністрацыя і прафкам гаспадаркі — жадаем усім нашым людзям моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і новых вышынь!


 

Камбайнер Валерый Макавоз — мясцовы жыхар, які нарадзіўся і вырас у Саскай Ліпцы, прысвяціў сваёй гаспадарцы ўжо 33 гады. Ад яе ў свой час атрымаў і катэдж, які ўжо прыватызаваны. Таму ўмовамі жыцця і работай задаволены.

— За час працы тут мне даводзілася выконваць усё, што толькі можа даручацца механізатару: акрамя ўборкі, араў, сеяў, прэсаваў салому, усяго і не ўпомніш, — сціпла гаворыць ён. — Сёлетняе жніво стала для мяне 23-м па ліку, намалаціў на сваім “Палессі GS-12” 1435 тон.

Па ўласным прызнанні Валерыя Аляксандравіча, тэхніку ён любіць з дзяцінства, таму і рыхтаваць яе да работы, і працаваць на ёй яму ў радасць.

ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”. Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі


Механізатар Аляксандр Надольскі сёлета ўбіраў збожжа на айчынным камбайне “Палессе GS-12”, прычым гэта ўборка стала для яго першым вопытам на жніве.

— Крыху хваляваўся, — прызнаўся ён у нашай гутарцы, — але ўсё прайшло вельмі слаўна для першага разу — збожжа стаяла добрае, палегліцы было не больш за пяць працэнтаў, таму працаваць было адно задавальненне. А напружаны рытм работы на ўборцы — ад цямна да цямна — гэта нармальна, гэта ж жніво! Затое цяпер, калі прыходжу ў магазін і купляю хлеб, адчуваю асаблівае пачуццё: да гэтага хлеба прыкладзены і мае рукі.

ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”. Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі


Галоўны аграном Віталь Вайтовіч добра ведае, што першы складнік дастойнага ўраджаю — належнае захаванне неабходнай тэхналогіі — ад падрыхтоўкі глебы і сяўбы да апрацовак фунгіцыдамі і інсектыцыдамі і падкормкі мікраэлементамі.

Усё гэта робіцца з захаваннем аптымальных тэрмінаў і патрэбных доз пад пільным наглядам галоўнага агранома.

ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”. Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі


Вадзіцель Юрый Карачун ужо дастаткова вопытны ўдзельнік жніва — сёлета ён адвозіў збожжа ад камбайна ўжо 10-ы раз, стаўшы адным з лепшых работнікаў на ўборцы ў сваёй арганізацыі, а ў цэлым за рулём аўтамабіля Юрый Сяргеевіч ужо больш за 30 гадоў.

У астатні час года ён не менш старанна выконвае і іншыя заданні кіраўніцтва — перавозіць кармы, угнаенні, буракі — усё, што даручаюць, з нязменнай акуратнасцю і адказнасцю.

— Я люблю сваю работу, — гаворыць ён, — і не ўяўляю сябе ні на якім іншым месцы, акрамя вадзіцельскага. А працаваць на жніве заўсёды было асабліва пачэснай справай, таму і стараўся, як найлепш.

ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”. Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі


Загадчык майстэрняў Уладзімір Хілько — адзін з самых вопытных працаўнікоў райаграсэрвіса, якому аддаў ужо 44 гады. Сёлета па даўняй традыцыі Уладзімір Станіслававіч ізноў працаваў на жніве, якое стала для яго 25-м па ліку. Прайшоўшы шлях ад палявода да інжынера-механіка, скончыўшы пасля Клецкага ПТВ Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (зараз — Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт), ён вярнуўся на родную зямлю дыпламаваным спецыялістам і з 1989 года займае сваю цяперашнюю пасаду.

— Работу сваю люблю, — гаворыць У. С. Хілько. — Яна для мяне ўсё: і галоўны занятак у жыцці, і хобі адначасова. Таму пакуль ёсць сілы, буду працаваць.

ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”. Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі


Механізатар Уладзімір Якавец — адносна “малады” ўдзельнік жніва, якое было для яго сёлета толькі другім — да гэтага ён быў заняты на другіх работах.

На пытанне, ці складана было спраўляцца ў гэтым годзе з уборкай, ён адказаў, што, нягледзячы на тое, што крыху перашкаджалі дажджы, праца спорылася і давераны яму 20-гадовы “Лексіён-550” не падводзіў.

— Добра, што, нягледзячы на не надта спрыяльнае надвор’е, не было моцнай палегліцы і камбайн ішоў па полі без асаблівых праблем, — з задавальненнем адзначыў ён.

ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”. Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі


 

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Галоўнае фота: саламяная кампазіцыя ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика