Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

Cвята вёскі ў Завітой

Пост опубликован: 30.08.2025

Сёння ў Завітой прайшло свята вёскі пад назвай “Толькі тут зямля спявае — больш нідзе”. Сёлета гэтаму населенаму пункту споўнілася 124 гады.

Вядучыя ўзгадалі, што некалі на вуліцу Лясную-1 з Крутога Берага пачалі пераязджаць людзі. Першымі пераехалі сем’і Адама і Канстанціна Чурыла. Людзі бралі надзелы зямлі, будаваліся на хутарах, а некаторыя адразу ачышчалі сабе пляцы, спілоўвалі лес і будавалі хаты.

Вуліца Садовая пачала забудоўвацца ў 1984 годзе. Тут атрымлівалі дамы работнікі МТФ.

Ёсць на вуліцах людзі, якія нарадзіліся і выраслі тут, і тыя, якія аднойчы прыехалі сюды, усім сэрцам прыкіпелі да гытых дзівосных мясцін, засталіся жыць па сённяшні дзень. Самая старэйшая жыхарка вёскі — Марыя Аляксандраўна Карпач. Працавала ў мясцовай гаспадарцы, гадавала дзяцей. У сярэднім узросце засталася ўдавою. На сваіх плячах вынясла ўсе цяжкасці жыцця. У паважаным узросце таксама знаходзяцца Анастасія Мікалаеўна Шахнер, Анастасія Іосіфаўна Шахнер, Тадэвуш Віктаравіч Чухлей.

На жаль, па стане здароўя яны не змаглі быць на свяце, але ім была выказана вялікая ўдзячнасць за добрасумленную працу і ўклад у развіццё мясцовай гаспадркі і разам з ёй — вёскі.

Вядучыя таксама з задавальненнем узгадалі сем’і, якія шмат гадоў прайшлі разам па жыцці, дзелячы і радасныя, і складаныя моманты. Гэта сям’я Таццяны і Аляксандра Сямашка, якія жывуць разам 25 гадоў, сям’я Ніны Арсеннеўны і Уладзіміра Міхайлавіча Пічкоўскіх, што пражылі ў згодзе 45 гадоў, выгадавалі трох сыноў, дапамагаюць гадаваць унукаў. Уладзімір Міхайлавіч яшчэ працуе, будучы на пенсіі, а Ніна Арсенняўна гаспадарыць у доме. Сям’я Галіны Уладзіміраўны і Іосіфа Іосіфавіча Козел разам 50 гадоў. Уся вёска ганарыцца Іосіфам Іосіфавічам, якому было прысвоена званне лаўрэата Дзяржаўнай прэміі за селекцыю буракоў. Сям’я Івана Альбертавіча і Ніны Юльянаўны Казарскіх разам ужо 55 гадоў.

Юбіляраў запрасілі паўдзельнічаць у конкурсе на лепшы навык завязвання гальштукаў, пасля якога Іван Альбертавіч узгадаў гісторыю свайго знаёмства з жонкай і павіншаваў сваіх землякоў са святам вёскі.

Вёска будзе жыць, калі ў яе ёсць працяг — маленькія жыхары. Таму на свяце віталі сям’ю з вуліцы Лясной-2 Джулію і Андрэя Дземідэнка і іх сыночка Арцёма.

Самыя цёплыя словы былі адрасаваны і вяскоўцам, якія шмат гадоў аддалі добрасумленнай працы ў ДП ЭБ “Свеклавічная”. Гэта Я.А. Мартос, В.М. Мартос, Г.К. Кухта, А.І. Высоцкі, С.В. Даменікоўскі, Л.А. Сойка, Р.А. Шыманская, А.М. Шахнер, А.І. Шахнер, В.А. Мікалаева, Н.С. Янукевіч, Г.Л. Каленік, Г.К. Азарка, Л.І. Карпач, Т.В. Чухлей, Н.А. Рачок, С.Я. Глобаж, К.І. Чурыла, Н.А. Пічкоўская, Л.М. Ляўкоўская.

Пасля гэтага жыхароў вёскі са святам павіншавала намеснік дырэктара ДП ЭБ “Свеклавічная” па ідэалагічнай рабоце Анжэла Тыдрыш. Яна пажадала вяскоўцам моцнага здароўя і дабрабыту, а вёсцы — росквіту і развіцця.

Асобныя добрыя словы былі адрасаваны вяскоўцам, якія ў жніўні адзначаюць дзень нараджэння. Гэта М.І. Левін, А.А. Колбік, І.А. Багданаў, І.А. Шумейка, І.В. Кухта, А.К. Чурыла, С.А. Саўчанчык, Дз.М. Карпач, А.А. Дварэцкая, І.І. Ямпольская, В.А. Мартос, М.К. Шахнер, А.М. Абрамовіч, В.А. Полуднеў.

80 гадоў у жніўні спаўняецца Антону Юльянавічу Гладзецкаму, 70 — Таццяне Уладзіміраўне Курачкінай, Вользе Іванаўне Карпач, Вользе Арсеньеўне Мікалаевай, Ганне Лявонаўне Каленік, Але Рыгораўне Глінскай.

60-цігоддзе адзначаюць Генадзь Генадзьевіч Глобаж, Людміла Яўгенаўна Баранчук. 50-цігоддзе — Анатоль Анатольевіч Мартос, Дзмітрый Яўгенавіч Весялуха, Андрэй Аляксандравіч Галушка, 40 гадоў спаўняецца Сяргею Уладзіміравічу Пічкоўскаму, Дзмітрыю Сяргеевічу Ляўкоўскаму, 20 — Дзмітрыю Сямашку.

У Завітой шмат дагледжанных двароў з добрымі гаспадынямі і дбайнымі гаспадарамі. Не так даўно быў праведзены конкурс на лепшы падворак вёскі. З яго вынікамі прысутных пазнаёміла старшыня Гарадзейскага сельскага савета Наталія Цвірко. Пераможцы конкурса атрымалі падарункі.

З цікавымі ўспамінамі пра родную вёску выступіла яе колішняя жыхарка, былы дырэктар Карцэвіцкай СШ Ніла Бруй.

На працягу ўсяго свята выдатны настрой вяскоўцам і іх гасцям ствараў ансамбль песні “Рэха” Завітанскага сельскага клуба-бібліятэкі. А на развітанне прагучала выдатнае пажаданне, якое надоўга застанецца ў памяці ўсіх, хто сабраўся на пляцоўцы каля клуба, каб аддаць пашану роднай вёсцы:

Тым, хто стаміўся — каб весяліўся,
Хто пасварыўся — каб памірыўся,
Хто прачакаўся — каб спадзяваўся,
Хто спрацаваўся — каб мацаваўся!
Будзьце здаровы, мае вы браточкі!
Хай будуць шчаслівыя дні вам і ночкі!

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика