Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

Праводзім лета разам!

Пост опубликован: 31.08.2025

Сёння адбылося закрыццё летняга сезона 2025 дзён культуры ля гарадскога фантана, у рамках якога адбыўся ІІ раённы фестываль беларускай нацыянальнай кухні “Нясвіжскі смак” і art-fest “Праводзім лета разам!”

Тых, хто сабраўся на гэта свята, радавала жывая музыка і заліхвацкія танцы, для іх працавалі інтэрактыўныя зоны, дзе можна было зрабіць незабыўныя фатаграфіі, свае вырабы прапаноўвалі народныя майстры.

Фестываль “Нясвіжскі смак” стаў самай душэўнай, самай смачнай і самай хлебасольнай падзеяй гэтага лета. Ён праводзіўся ў мэтах адраджэння, папулярызацыі і далейшага развіцця беларускай нацыянальнай кухні як састаўной часткі традыцыйнай культуры, а ўдзельнічалі ў ім установы культуры Нясвіжскага раённага цэнтра культуры.

Удзельнікі павінны былі арганізаваць выставу-дэгустацыю страў беларускай нацыянальнай кухні. Падчас выставы-дэгустацыі адбывалася прэзентацыя галоўнай конкурснай стравы. Яна магла быць прыгатаваная з любых прадуктаў харчавання, галоўнае — каб гэта была страва беларускай традыцыйнай кухні. На конкурсную страву афармлялася прэзентацыйная картка — таблічка з назвай стравы і рэцэптам. Ацэнка ўдзельнікаў ажыццяўлялася па смакавых якасцях стравы, яе эстэтычным афармленні і падачы, віталася арыгінальнасць рэцэпта і, вядома, яго творчая абарона.

Фестываль “Нясвіжскі смак”стаў сапраўдным святам для ўсіх, чыя душа адклікаецца на словы “дранікі”, “халаднік”, “пальцам пханая каўбаса” і “свежы хлеб з печы”.

У выніку пераможцам фестывалю журы адзінадушна прызнала Карцэвіцкі СДК. Другое месца было прысуджана раённаму цэнтру народнай творчасці, трэцяе — Ланскаму СДК. Прыз глядацкіх сімпатый дастаўся Затур’янскаму сельскаму дому культуры-бібліятэцы.

Выдатны настрой гасцям мерапрыемства стваралі артысты аматарскай творчасці Нясвіжскага РЦК: народны ансамбль песні “Ланская бяседа” Ланскага СДК, хор ветэранаў працы “Аптымісты”, салісты Таццяна Герасімовіч, Яніна Кавалькоўская, Захар Гуздзельскі, Аксана Пяткевіч, Уладзімір Прыгун, Вольга Александровіч, Любоў Дрык, ансамбль песні “Элегія” (кір. Т. Прыгун) народны ансамбль песні “Вяночак” Сноўскага СЦК, вакальная студыя “Хвілінка” Гарадзейскага цэнтра культуры (кір. В. Александровіч), дзіцячыя вакальныя студыі “Нота” і “Мікс” раённага цэнтра народнай творчасці (кір. І. Філіпава і Дз. Дэмух), дзіцячая студыя танца “Феерыя” РЦНТ (кір. А. Карпач), студыя танца “Карыца” РЦНТ (кір. А. Карпач), ансамбль песні “Натхненне”, народны ансамбль песні “Акцэнт” Сноўского СЦК (кір. Я. Кавалькоўская), народны ансамбль песні “Каларыт” Сноўскага СЦК (кір. Ю. Коўш), народны ансамбль песні “Млечны шлях” (кір. Т. Казлова), дуэты “ДЗІ-ФІ” і Тамары і Уладзіміра Прыгун.

Асобным выдатным музычным падарункам для ўсіх, хто сабраўся ў гэту нядзелю каля гарадского фантана, каб развітацца з летам, стала выступленне народнага духовога аркестра Нясвіжскага РЦК, у выкананні якога прагучалі мелодыі славутых рамансаў, знакамітых песень, якія даўно сталі класікай эстрады, і іншыя цудоўныя творы.

Праводзім лета разам!

У канцы музычныга фэсту дырэктар РЦК Ганна Віннічак уручыла калектывам, якія выступалі на свяце, і некаторым установам культуры раёна Граматы ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і РЦК. Кіраўнікам калектываў былі ўручаны памятныя падарункі.

Дзякуючы нашым таленавітым артыстам на сцэне ля фантана ажылі летнія ўспаміны гледачоў і развітанне з летам атрымалася вельмі прыгожым, з падзякай за ўсе сонечныя дні.

З нецярпеннем будзем чакаць летніх дзён культуры 2026 года!

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика