Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

Кінатэатр “Александрыя”

Пост опубликован: 08.09.2025

Гала-канцэрт з такой назвай адбыўся ў палацы Рэспублікі ў Мінску, а кіраўніцтва сталічнага аблвыканкама праявіла добрую ініцыятыву, запрасіўшы на яго людзей з усіх раёнаў краіны. Для гэтай мэты выдзелілі вялікія аўтобусы, і прадстаўнікі розных узростаў прыехалі на цудоўнае мерапрыемства. Праезд і білеты былі бясплатнымі.

Будынак палаца, велічны і прыгожы, асабліва ярка аформленае фае з залацістымі люстрамі і такога ж колеру “дожджык” на сценах пакінулі незабыўнае ўражанне. Глядзельная зала змяшчае 2700 чалавек, мае некалькі ўзроўняў: партэр, амфітэатр, балкон, ложу. Сцэна ўяўляе сабой вялікі паўкруг, з яркімі каляровымі вітражамі і свяцільнікамі. На яе выйшаў вядучы канцэрта народны артыст Расіі Аляксандр Алешка, які шчыра прывітаў беларусаў і выканаў песню пра кіно. Яго змянілі нашы танцоры ў нацыянальных касцюмах, пад музыку з вядомых кінастужак пусціўшыся ў заліхвацкія танцы. Запал і лірычнасць харэаграфіі, змена касцюмаў розных эпох, артыстызм і майстэрства артыстаў пакарылі гледачоў.

Кінатэатр “Александрыя”

Далей пачалася непараўнальная феерыя песень з любімых кінафільмаў: “Вяселле ў Малінаўцы”, “Белыя росы”, “ Іван Васільевіч мяняе прафесію”, “Афіцэры”, “Каханне і галубы”, “Дзяўчаты”, “Формула кахання” і другіх шэдэўраў. Музычныя творы прадставілі нашы знакамітыя выканаўцы, такія як заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Громаў, Анатоль Ярмоленка, Жанэт, Вікторыя Алешка, Руслан Аляхно. Адным словам, сузор’е талентаў пакарыла нас сваім майстэрствам, выканаўцам апладзіравала зала, гледачы былі проста ў захапленні. А калі прагучала кранальная і гераічная песня з кінафільма “Беларускі вакзал”, усе ўсталі, ушаноўваючы памяць тых, хто “за цаной не пастаяў”, каб здабыць перамогу ў той жорсткай вайне. Апаведным было і двухбаковае афармленне сцэны, з фотаздымкамі называемых кінафільмаў.

Кінатэатр “Александрыя”

Цёпла віталі гледачы і выступленне дзіцячых калектываў, спевакоў і танцораў. Юныя артысты душэўна выканалі вядомыя творы. У цэлым уражанне ад канцэрта “Кінатэатр “Александрыя” пакінула ва ўсіх прысутных незабыўныя эмоцыі, дазволіла правесці вольны час цікава і весела. А ў заключэнне на сцэну вынеслі вялікі кошык кветак ад Мінскага абласнога і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў для ўдзельнікаў канцэрта. Ад’язджалі мы са сталіцы з цудоўным настроем і ўдзячнасцю за такі незвычайны падарунак.

Кінатэатр “Александрыя”

Раіса ХВІР, г. Нясвіж.

Фотографии: sb.by.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика