Шырыцца на палетках раёна ўборка цукровых буракоў ранніх тэрмінаў. Карані выкапаны на 925 гектарах. У т. л. 288 — у ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”, 160 — у ААТ “17 Верасня”, 140 — у ААТ “Лань-Нясвіж”.
Убіраюць салодкае карэнне таксама механізатары “Нясвіжскіх Астровак”, “Грыцкевіч”, “Свеклавічнай” і ЗАТ “1 Мая”. Па раёне вызвалена 20% плошчы. 76% — у “НОВЫМ ЖЫЦЦІ”, 48% — у “17 Верасня”, 29% — у “1 Мая”. Найбольшай дзённай выпрацоўкі на камбайн — 19 гектараў — дасягнулі ў “Лань-Нясвіж”. Тут стараецца механізатар Уладзімір Даўгучыц. Сёлета ён упершыню сеў на буракаўборачны камбайн, і, як бачна, у яго ўсё атрымліваецца.
Накапана па раёне 50226 тон карэння, прыбаўка іх за дзень складае звыш 3 тысяч тон. Сярэдняя ўраджайнасць буракоў — 543 ц/га. Больш высокая яна ў “1 Мая” — 636 ц/га, “Грыцкевічах” — 632, “НОВЫМ ЖЫЦЦІ” — 604 ц/га. На Гарадзейскі цукровы камбінат здадзена амаль 35 тысяч тон.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.



