Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

Сустракаем гасцінна

Пост опубликован: 17.09.2025

Кожны дзень мы бачым, як з аўтобусаў выходзяць людзі, іх сустракаюць нашы экскурсаводы. Нясвіж вабіць многіх турыстаў з розных куткоў Беларусі, часта едуць і суседзі расіяне. Вялікія аўтобусы выпускаюць са свайго нутра шмат жадаючых убачыць славутасці старадаўняга горада. А бывае, прыязджаюць і невялікія групы, якія накіроўваюцца да замка Радзівілаў, які цяпер уваходзіць у музей-запаведнік “Нясвіж”. Па дарозе пытаюцца ў мясцовых жыхароў дарогу туды, і мы ахвотна паказваем і расказваем. Нам прыемна, што людзі цікавяцца нашым горадам, можам ганарыцца, што ў пашане наш знакаміты райцэнтр. Едуць з Масквы, Брэста, Санкт-Пецярбурга, Мінска, Гродна, Таліна. Захапляюцца сажалкамі і лебедзямі, маляўнічымі краявідамі, чысцінёй нашых вуліц, спакоем і добразычлівасцю. Фатаграфуюць розныя куточкі, прыгожыя віды, будынкі, касцёл Божага цела, усё, што прыцягвае ўвагу.

На пачатку ліпеня на летняй верандзе кафе “У Каханкі” наведвальнікі аддзяленняў забеспячэння дзённага знаходжання для пажылых людзей і сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Нясвіжскага РТЦСАН сабраліся, каб узгадаць купальскія традыцыі. Саставілі сталы, на якіх расклалі кветкі і зялёныя галінкі, пачалі сплятаць вяночкі. Тут да нас падышла група прыезджых: дзве жанчыны і мужчына. Прадстаўніцы цудоўнага полу папрасілі дазволу сесці разам з намі і плесці вянкі. Вядома, мы прынялі іх з радасцю. Аказалася, людзі прыехалі з Вільнюса на машыне. Дзяўчаты сплялі вяночкі , надзелі іх на галовы, сфатаграфаваліся на памяць, падзякавалі нам і пайшлі. Мы былі ўражаны прыемнымі гасцямі, узрадаваліся ўвазе суседзяў. А потым пускалі кветкі на ваду і сачылі, як ціха яны плылі…

Многім несвіжанам падабаецца такі прыток турыстаў, іх сустракаюць заўсёды гасцінна. Ля замка стаяць дзве карэты, на іх можна аб’ехаць Англійскі і Марысін паркі, а фурман яшчэ і раскажа гісторыю іх стварэння і шмат іншага цікавага. Жадаючыя садзяцца і на каляровы паравозік, яго асабліва ўпадабалі дзеці. Шмат прыязджае кітайцаў, іх групы кожны тыдзень ходзяць па алеях парка, бываюць і ў буднія дні. Нярэдка чуваць польскую, англійскую і нямецкую мовы. Такі інтэрнацыянал аб’ядноўвае людзей, умацоўваюцца сяброўскія сувязі. Да таго ж, нашы госці раскажуць пра цудоўны беларускі гарадок сваім знаёмым, і тыя наведаюцца сюды. Ну, і зробяць пэўны грашовы ўклад у эканоміку раёна.

Раіса ХВІР,
г. Нясвіж.

– Advertisement –
Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика