Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

Калі лес як родны дом

Пост опубликован: 19.09.2025

Майстар лесу Гарадзейскага лясніцтва Сяргей Сланімскі — карэнны жыхар Нясвіжчыны. Ён нарадзіўся і вырас у вёсцы Габруны, скончыў Лявонавіцкую СШ, пасля службы ў арміі паступіў у Полацкі лясны тэхнікум, дзе і атрымаў спецыяльнасць “майстар лесу”.

На пытанне, што паўплывала на яго выбар прафесіі, Сяргей Міхайлавіч з усмешкай адказвае:

— Само сабой так атрымалася. Мусіць, душа паклікала.

І, мяркуючы па ўсім, гэты покліч аказаўся правільным, бо ў красавіку наступнага года споўніцца 40 гадоў, як ён працуе па сваёй спецыяльнасці. Гарадзейскае лясніцтва займае 5700 гектараў, і герой гэтага аповеду грае важную і адказную ролю ў яго паспяховым функцыянаванні.

Майстар лесу — гэта спецыяліст, які займаецца разнастайнымі задачамі, што складаюцца з арганізацыйных і адміністрацыйных функцый, а таксама вядзе практычную працу непасрэдна ў лесе. Да яго асноўных абавязкаў належаць кантроль за лесанарыхтоўчымі работамі, забеспячэнне захавання тэхнікі бяспекі і санітарных норм на лесасеках, а таксама ўдзел у планаванні і распрацоўцы лесагаспадарчых мерапрыемстваў.


Майстар лесу павінен мець глыбокія веды ў галіне лясной гаспадаркі, экалогіі і кіравання прыроднымі рэсурсамі. Ён павінен умела праводзіць размеркаванне лесасек, ведаць віды дрэваў і асаблівасці іх росту, а таксама спосабы барацьбы са шкоднікамі і хваробамі лесу. Ён арганізуе і каардынуе работу лясных брыгад, а таксама валодае ведаміпа пажарнай бяспецы.


Працаваць С.М. Сланімскаму даводзіцца як у кабінеце, так і непасрэдна ў лесе. У кабінеце ён займаецца планаваннем, складаннем справаздач і каардынацыяй работ, а на лесасецы ажыццяўляе непасрэдны кантроль і кіраўніцтва работамі.

Важнай часткай яго працы з’яўляецца і догляд лесу, які неабходна пастаянна аднаўляць, каб ён служыў не толькі сённяшнему, але і наступным пакаленням жыхароў Нясвіжчыны.

— Пасля суцэльнай высечкі праводзіцца пасадка маладых дрэўцаў, — расказвае мой суразмоўца. — А за імі, як і за любымі культурамі, трэба глядзець. Першыя гады вакол іх абкошваецца непатрэбная расліннасць — як механізавана, так і ўручную. Акрамя гэтага, там, дзе вядзецца нарыхтоўка драўніны, праводзяцца доглядавыя высечкі, прарэджванні, выбарачныя санітарныя ўборкі ад захламленасці.

У першую чаргу ўбіраюцца дрэвы, якія сохнуць, а таксама пашкоджаныя расліны і другасныя пароды — іва, асіна і г.д. Усім леснікам баліць душа за елкі, якія губіць караед, але выйсце тут адно — толькі высечка. Дрэвы добрай якасці ідуць на прамысловыя патрэбы, а горшай — проста на дровы.

Сяргей Міхайлавіч удзельнічаў і ў дапамозе сваім калегам з Гомельскай вобласці ліквідаваць наступствы ўрагану, удзельнічаў у распрацоўцы бураломаў у Смалявіцкім, Бярэзінскім і Чэрвеньскім раёнах, дзе вельмі дарэчы быў яго працоўны вопыт.

Працу майго суразмоўцы простай не назавеш, нярэдка даводзіцца прыязджаць на работу і ў выхадныя, але без яе ён сябе не ўяўляе. Сілы, укладзеныя ў лес — гэта ўклад не толькі ў сённяшні дзень, але і ў будучыню. І дзякуючы такім адказным і надзейным працаўнікам, як С.М. Сланімскі, нашы лясы будуць радаваць нас яшчэ доўга-доўга.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

– Advertisement –
Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика