Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

На парадку дня — уборка кукурузы

Пост опубликован: 26.09.2025

Як вядома, адным з важнейшых складнікаў кармавой базы для жывёлагадоўлі з’яўляецца сілас, які атрымліваецца з зялёнай кукурузнай масы. Таму ўборка гэтай культуры зараз у разгары ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах раёна.

Так, у ААТ “Сейлавічы” ўборачная плошча кукурузы складае 1475 га. Як расказаў дырэктар таварыства Аляксандр Каспер, 1275 з іх адведзена для ўборкі на сілас. На дзень здачы газеты ў друк “царыца палёў” была ўбрана на 257 гектарах. За дзень убіраецца ад 20 да 30 га гэтай культуры, якія паказваюць ураджайнасць 466 ц/га.

Што тычыцца нарыхтоўкі сіласу, то на раніцу чацвярга закладзена 11975,9 тоны зялёнай масы, што складае 10471,7 тоны гатовага сіласу. На ўборцы кукурузы на зялёную масу занята тры кормаўборачныя камбайны: “Нью Холанд”, “Ягуар” і “КВК-800”, на якіх працуюць адпаведна Віталь Санько, Аляксандр Любко і Юрый Зубовіч. Штодзень на кожнай з двух сіласных траншэй, максімальная ёмістасць якіх па 3000 тон каштоўнага корму, задзейнічана па адным энерганасычаным трактары з трамбоўшчыкам і па пагрузчыку.

На адвозцы зялёнай масы працуе два звяны, кожнае з якіх уключае 6-7 адзінак тэхнікі.

Вызначаецца разнастайнасцю і сартавы склад кукурузных пасеваў. Ён прадстаўлены сартамі “ДКС 3050”, “КВС Алегра”, “ЛГ 31233”, “ЕС Філдголд”, “ДКС 3575”, “Краснадарскі 194 МВ”, “Росс 199 МВ”, “Ладажскі 221 АМВ”, “Фармек”, “Джэк Пот”, “Катарзіс”, “Джайпур”, “Парумбень 230” і “Амарола” розных вытворцаў.

Як адзначыў галоўны аграном гаспадаркі Юрый Андрэйчук, рабіць вывады аб тым, якія сарты паказалі сябе найлепш, яшчэ ранавата, але па папярэдніх прыкідках, ураджайнасць павінна быць дастойнай. Для гэтага, па словах Юрыя Васільевіча, былі захаваны неабходныя тэхналагічныя патрабаванні: сяўба прайшла ў аптымальныя тэрміны — з 20 красавіка па 15 мая — пры норме высева 90000 адзінак насення на гектар. Былі праведзены хімпраполка і падкормка мікраэлементамі.

Па раёне на раніцу дня здачы газеты ў друк убрана 3822 га плошчаў кукурузы, адведзеных пад зялёную масу. Сярэдняя ўраджайнасць пакуль на ўзроўні 404,5 ц/га. Па тэмпах уборкі лідзіруюць СВК “Агракамбінат Сноў” (584 га), ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” і “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (558 і 510 га адпаведна), па ўраджайнасці — ААТ Грыцкевічы (506 ц/га), ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” (479 ц/га) і ААТ “Сейлавічы” (466 ц/га).

 


Вопытны вадзіцель Вадзім Турко працуе ў “Сейлавічах” ужо 15 гадоў. Зараз на сваім новым 9-тонным “МАЗе 555026”, атрыманым роўна год таму, ён адвозіць зялёную масу ад кормаўборачнага камбайна.

На парадку дня — уборка кукурузы


Аляксандр Любко сёлета першы раз удзельнічае ва ўборцы кукурузы на зялёную масу на сваім “Ягуары 870”, аднак паспеў праявіць сябе на гэтай рабоце з найлепшага боку

На парадку дня — уборка кукурузы


Механізатар Яўген Кукула на пагрузчыку “Амкадор 342” заняты на трамбоўцы зялёнай масы.

На парадку дня — уборка кукурузы


Малады механізатар Міхаіл Івашка працуе ў гаспадарцы толькі два гады, але паспеў зарэкамендаваць сябе добрасумленным і адказным работнікам. Гэтымі днямі на сваім “МТЗ 3022 ДЦ.1” ён трамбуе зялёную масу.

На парадку дня — уборка кукурузы


Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

– Advertisement –
Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика