Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

На палях раёна. Кастрычніцкае жніво

Пост опубликован: 29.10.2025

Кукурузу на зерне ў СВК “Агракамбінат Сноў” сёлета вырошчвалі на 585 гектарах на палях нашага раёна і яшчэ на 689 га ў аддзяленні “Арда” Клецкага раёна. Сёння падышлі да завяршэння ўборкі.

На ўборцы занята шэсць камбайнаў. Іх гаспадары — Іван Віжык, Сяргей Вайняк, Сяргей Гаргун, Віталь Гілейша, Аляксандр Грынаш, Вадзім Рацкевіч. Кастрычніцкае жніво праходзіць у няпростых умовах. Дажджы час ад часу перапыняюць ход камбайнаў. Але механізатары выкарыстоўваюць кожны момант і ўключаюць маторы, каб хутчэй убраць вырашчаны ўраджай. А ён добры: на сноўскіх палетках выходзіць па 144 ц/га. Камбайнеры працуюць на палях дапазна. Абмалочваюць штодзённа 50 — 60 гектараў і болей.

У Івана Віжыка сёлетняе жніво 28-е па ліку. І трэці сезон ён працуе на новым камбайне “GS-1224”. Пачынаў некалі на “Ніве”, пасля былі “Дон” і “Джон Дзір”. Так што вопыт у камбайнера вялікі, і ён спрыяе добрым вынікам. На ўборцы збожжавых культур у бягучым годзе Іван Сцяпанавіч намалаціў 1819,1 тоны зерня, зжаўшы 241 гектар пасеваў. Цяпер гэтыя паказчыкі павялічвае кукуруза на зерне. Стараннасць, адказнасць у рабоце — гэтыя рысы ён узяў у свайго бацькі, як і прыхільнасць да тэхнікі, да прафесіі механізатара.

На палях раёна. Кастрычніцкае жніво

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.
Фота Ганны КІСЕЛЬ.

– Advertisement –

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика