Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

У мастацкай галерэі “Мара” адбылося адкрыццё выставы жывапісу “Асенні Нясвіжскі эцюд”

Пост опубликован: 01.11.2025

Сёння ў мастацкай галерэі “Мара” адбылося адкрыццё выставы жывапісу “Асенні Нясвіжскі эцюд”.

У экспазіцыю ўвайшлі творы, напісаныя мастакамі Віктарам Данілавым, Ліліянай Каўхутай, Сяргеем Цігаравым, Анжалікай Вакуліч і Марынай Канавалавай, а таксама старшынёй Еўразійскага мастацкага таварыства Аленай Баравой і ідэйным натхняльнікам пленэра Юліяй Кобай.

Кожны мастак уклаў у свае творы свае асабістыя ўражанні ад розных мясцінаў Нясвіжа.

З адкрыццём выставы аўтараў павіншавалі калегі па творчым цэху — паэты і пісьменнікі з Нясвіжскага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” і Баранавіцкага літаратурна-творчага аб’яднання“Купальскія зоры”.

Падрабязнасці — у наступных публікацыях.

– Advertisement –

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика