Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”: вынікі працы радуюць

Пост опубликован: 14.11.2025

З добрым настроем сустракаюць сваё прафесійнае свята ў ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”. Сельгасугоддзі тут складаюць 5298 га. 4194 з іх — ворыўныя землі з урадлівасцю 48,7 бала.

ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”: вынікі працы радуюцьЯк расказаў дырэктар таварыства Віктар Худніцкі, валавы збор збожжавых сёлета тут склаў 14513 тон, якія сабралі з плошчы 1480 га. Атрымана ўраджайнасць 98,1 ц/га. Азімая пшаніца з плошчы 1130 га дала 11122 тоны пры ўраджайнасці 98,4 ц/га. Азімы ячмень з плошчы 100 га даў 1064 ц пры ўраджайнасці 106,4 ц/га. Яравы ячмень убралі з плошчы 250 га, з якіх атрымана 2327 тон пры ўраджайнасці 93,1 ц/га.

Няблага сябе паказаў і рапс: 400 га гэтай культуры далі 1895 тон алейнага насення пры ўраджайнасці 47,4 ц/га.

З 380 га выкапаных у раннія тэрміны цукровых буракоў атрымана 20804 тоны салодкага кораня пры ўраджайнасці 547 ц/га.

Кукурузы на сілас нарыхтавана 30355 тон. Назапашана 18355 тон сенажу. У цэлым у гаспадарцы нарыхтавана 29,6 ц кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву жывёлы, што з’яўляецца дастаткова высокім паказчыкам.

Што тычыцца жывёлагадоўлі, то валавы надой за 10 месяцаў тут склаў 15617 тон, або на 673 тоны больш, чым летась. Удой на карову атрыманы ў памеры 7927 кг, што на 303 кг перавышае мінулагодні паказчык. Усё малако рэалізавана экстра-класам.

Усяго ў “НОВЫМ ЖЫЦЦІ” 6325 галоў буйной рагатай жывёлы, што на 91 галаву больш мінулагодняга. З іх 1975 — гэта каровы, якіх стала на 12 больш, чым летась. Таксама ў гаспадарцы ёсць свінатаварная ферма, дзе вырошчваецца 3128 свіней. Валавая прывага за 10 месяцаў гэтага года тут склала 537 тон, што на 9 тон больш, чым летась. Свінаферма спрацавала з сярэднясутачнай прывагай у 732 г, што на 33 г больш, чым у мінулым годзе. На адкорме сярэднясутачная прывага тут складае 915 грамаў, што на 34 грамы больш, чым за такі ж перыяд мінулага года.
Валавай прывагі буйной рагатай жывёлы атрымана 1233 тоны, што на 77 з паловай тон больш, чым у 2024-м. Сярэднясутачная прывага павялічылася на 42 грамы і склала 937 грамаў. Прывага на адкорме тут дасягнула 1 кг 84 г, што на 20 грамаў перавысіла мінулагодні паказчык.

Па праве ганарыцца “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” і сваёй перапрацоўчай галіной, прадукцыя якой карыстаецца трывалай папулярнасцю ў нашым раёне і за яго межамі. За 10 месяцаў гэтага года тут выпушчана 338 тон прадукцыі, з якіх 15 з паловай тон — гэта каўбасныя вырабы і таксама 15 з паловай — мясныя паўфабрыкаты, 272 тоны — паўтушы свіныя і ялавічныя, астатняе — тлушч і субпрадукты. Увогуле аб’ём вытворчасці новажыццёўскай перапрацоўкі на 53 тоны перавысіў мінулагодні паказчык. Тут заняты 20 работнікаў, а ў цэлым дабрабыт акцыянернага таварыства ствараюць 292 чалавекі.

Сярэдні заробак па гаспадарцы за 9 месяцаў гэтага года склаў 2632 рублі, або 127 працэнтаў да мінулагодняга.

З некаторымі выдатнымі працаўнікамі ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” мы прапануем вам наша фотазнаёмства.


Аператар машыннага даення МТФ “Карцэвічы” Аксана Санько — карэнная жыхарка вёскі Малева, ля якой і размешчана ферма, дзе яна працуе ўжо 20 гадоў. На яе папячэнні — 165 кароў. Аксана Уладзіміраўна яшчэ застала той час, калі на дойку трэба было хадзіць тры разы ў дзень.

ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”: вынікі працы радуюць

— Гэта было цяжкавата, — гаворыць яна. — Затое цяпер — выдатныя ўмовы: дойка раніцай і ўвечары, праз два дні на трэці — выхадны, дастойная аплата. Можна і на рабоце ўсё паспець, і дома ўдзяліць увагу дзецям.

А дзяцей, дарэчы, у маёй суразмоўцы пяцёра. Старэйшы ўжо працуе, а малодшыя яшчэ ходзяць у школу і дзіцячы садок. За выхаванне дзяцей Аксана Уладзіміраўна была ў свой час узнагароджана ордэнам Маці.


Намеснік дырэктара ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” Валерый Яроцкі прыйшоў у гэту гаспадарку дастаткова дасведчаным спецыялістам: да гэтага 22 гады ён адпрацаваў у ААТ “17 Верасня”. А пачынаўся яго жыццёвы шлях з вёскі Круты Бераг, з якой ён хадзіў у Квачоўскую базавую школу. Затым была Ліпская СШ і пасля яе — Ляхавіцкі сельгастэхнікум. На гэтым малады чалавек не спыніўся і, калі яго прызначылі яшчэ ў “17 Верасня” галоўным ветурачом, паступіў на завочнае аддзяленне ў Гродзенскі аграрны ўніверсітэт на спецыяльнасць “ветэрынарыя”.

ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”: вынікі працы радуюць

На выбар прафесіі, па яго словах, паўплываў прыклад бацькоў: маці ўсё жыццё працавала ў паляводстве, а бацька быў конюхам, любіў жывёлу. Родныя былі вельмі рады перспектыве мець, як яны казалі, “свайго доктара”, які можа дапамагчы хатнім гадаванцам. Так яно і атрымалася, і нават больш таго — іх сын урэшце стаў не проста лячыць жывёлу, але і адказваць за вытворчасць мяса і малака ў буйным сельгаспрадпрыемстве.


Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці Віктар Буйко працуе ў “НОВЫМ ЖЫЦЦІ” ўжо 31 год. Ураджэнец Малаедаў, ён па прыходзе на работу ў гаспадарку атрымаў ад яе катэдж, і ўжо колькі гадоў жыве ў Аношках.

ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”: вынікі працы радуюць

Віктар Іванавіч з заўсёднай акуратнасцю і стараннасцю выконвае палявыя работы: косіць, арэ, сее збожжавыя і рапс, бывае, выконвае некаторыя заданні і на пагрузчыку.
Працуе Віктар Іванавіч на трактары “Джон дзір”, да якога па меры неабходнасці падчапляюцца патрэбныя агрэгаты. На момант нашай гутаркі ён быў заняты на чацвёртым укосе траў, а перад гэтым вазіў арганіку. Што б ні даручалі вопытнаму механізатару, кіраўніцтва можа быць спакойна: ён не падвядзе.


Вадзіцель аўтамабіля Пётр Чурак — карэнны жыхар Гусакоў, які ўсё жыццё аддаў працы вадзіцелем. Ужо чатыры гады Пётр Сцяпанавіч мог бы быць на заслужаным адпачынку, але вырашыў папрацаваць, як ён сам кажа, пакуль ёсць сілы. На сваёй “Газелі” на 20 месцаў ён перавозіць работнікаў гаспадаркі па аб’ектах, указаных кіраўніцтвам. Асабліва шмат работы прыпадае ў гарачую пару сяўбы ці жніва, ды і ў астатні час года пастаянна трэба быць то тут, то там.

ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”: вынікі працы радуюць

— Я ўжо 47 год за рулём, — гаворыць пра сябе Пётр Сцяпанавіч. — І без машыны і дарогі не ўяўляю свайго жыцця. Гэта сапраўды маё, і тут я адчуваю сябе на сваім месцы.


Аператар машыннага даення МТФ “Наруцавічы” Наталія Хоміч аддала гэтай ферме ўжо 24 гады жыцця. Карэнная жыхарка Аношак, яна працягнула сямейную дынастыю, пайшоўшы па слядах сваёй маці, якая таксама працавала даяркай на гэтай жа ферме. Яшчэ школьніцай Наталія Міхайлаўна прыходзіла да мамы на работу, дапамагала ёй. І пасля заканчэння школы, доўга не разважаючы, пайшла па знаёмай з дзяцінства сцяжынцы.

ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”: вынікі працы радуюць

На пытанне, што яна лічыць галоўным складаемым працоўнага поспеху, мая суразмоўца адказала, што гэта любоў да жывёлы і жаданне працаваць.

— Калі ідзеш раніцай на работу з добрым настроем, то работа спорыцца, — лічыць яна.

Добрасумленнасць і адказнасць Н.М. Хоміч не застаюцца незаўважанымі: яна карыстаецца павагай у калектыве.


Брыгадзір таварнай фермы “Казлы” Зоя Гардзейчык прыязджае на работу на ферму з Арды суседняга Клецкага раёна, але, па яе словах, гэта акалічнасць ніколькі не засмучае, таму што ў “НОВЫМ ЖЫЦЦІ” ёй падабаецца ўсё — і работа, і аплата за яе.

ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”: вынікі працы радуюць

На ферме, за якую адказвае Зоя Міхайлаўна, знаходзяцца цялушкі ўзнаўлення, якія тут асемяняюцца і ўтрымліваюцца два месяцы да расцёла, пасля чаго пераводзяцца на другія фермы. На сённяшні дзень гэта 650 галоў.

З.М. Гардзейчык сумяшчае абавязкі брыгадзіра і асемянатара, ёй дапамагаюць два жывёлаводы — Людміла Акулік і Бабаджан Рэімаў.

Як брыгадзір мая суразмоўца адказвае за ўтрыманне і кармленне жывёлы, захаванне чысціні ўнутры фермы і на яе тэрыторыі, за сярэднясутачныя і валавыя прывагі. Разам са сваім невялікім калектывам яна імкнецца трымаць на добрым узроўні паказчык прывагаў у параўнанні з мінулым годам, акуратна вядзе неабходную дакументацыю.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.
Фота Ганны КІСЕЛЬ.


Ярких открытий!

Уважаемые работники и ветераны труда   ОАО «НОВАЯ ЖИЗНЬ»!

Поздравляем вас с Днем работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности агропромышленного комплекса!

Желаем всем, чьи руки каждодневно трудились и трудятся на благо нашего народа, чтобы  здоровье было крепким, чтобы благополучным и счастливым был каждый ваш день, а каждый час был наполнен радостью, успехом и позитивом. Желаем больших достижений в делах, новых открытий в вашей сфере, хорошего урожая, большого приплода и стабильного дохода.

Пусть ваш нелегкий труд будет достойным вкладом в развитие и процветание нашей страны, а ваши семьи живут в достатке, мире, любви, согласии и взаимопонимании. Отличного всем самочувствия, высоких показателей, материального благополучия!

 С уважением  дирекция и профком ОАО «НОВАЯ ЖИЗНЬ».

– Advertisement –

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика