Пад такой лірычнай назвай прайшоў конкурс прыгажосці, натхнення і душэўнай цеплыні, які адбыўся ў г. Жодзіна.
У мясцовы ТЦСАН з’ехаліся прадстаўніцы пяці рэгіёнаў: Вілейскага, Лагойскага, Нясвіжскага, Смалявіцкага і гаспадароў мерапрыемства.
Конкурс складаўся з розных этапаў: дэфіле ў вячэрніх сукенках, творчы нумар, візітоўка, інтэлектуальны, дзе неабходна было паказаць знаходлівасць, дасціпнасць і ўпэўненасць. Пераможцай стала прадстаўніца Лагойскага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва, прызавыя месцы занялі прыгажуні з Жодзіна і Вілейкі. У журы былі прадстаўнікі розных грамадскіх арганіазцый.
Конкурс “Чароўная лілея” — гэта платформа для прызнання, натхнення і падтрымкі жанчын, актыўных і здольных. Адной з яго ўдзельніц была і наведвальніца аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання пажылых нашага РТЦСАН Ларыса Мартыненка, якая выканала знакавую песню “Кахай мяне да старасці”. Па выніках конкурсу яна атрымала прыз у намінацыі “Місіс абаянне”.
— Я вельмі хвалявалася перад гэтай адказнай паездкай, — расказвае Ларыса. — Рыхтавалася дзесяць дзён, але ўсё ўдалося і я рада. Хачу адзначыць, што на конкурсе была вельмі цёплая, душэўная атмасфера, дружалюбная і прыемная. Нас называлі зорачкамі, прыгажунямі, адчуванне — нібы ў палёце, і з-за добрых адносін не было вялікага страху. Праўда, хацелася, каб была група падтрымкі.
Спадзяюся, што ў наступны раз, калі хто паедзе на падобныя конкурсы, так і будзе.
Раіса ХВІР, г. Нясвіж.

















