Ні для кога не сакрэт, што наш горад і яго ваколіцы пастаянна прыгажэюць і абнаўляюцца. Вось і аддалены край вуліцы Карла Лібкнехта, якая вядзе да выезду з горада ў накірунку пасёлка Альба і з’яўляецца па сумяшчальніцтве аўтамабільнай дарогай “Нясвіж — Сычэва — Карцэвічы”, гэтай восенню набывае новы выгляд.
Яшчэ вясной, пачынаючы ад аб’яздной дарогі (ад нулявога кіламетра), тут былі ўкладзены 1600 метраў новага асфальта-бетоннага пакрыцця, а восенню, у кастрычніку, пачаліся ўстаноўка тратуарных бартоў і ўладкаванне тратуараў, якіх тут, сапраўды, моцна не хапала.

Акрамя новых тратуараў, зробленых таксама з асфальта-бетоннага пакрыцця, тут быў заменены стары аўтобусны прыпынак і пабудаваны новы. Зараз у абодвух накірунках — з боку выезда з Нясвіжа і з боку ўезда ў яго тут стаяць два новых камфортных і прыгожых прыпынка.
Да гэтых прыпынкаў і будуць уладкаваны тратуары. Зараз там працуюць 10 рабочых на чале з прарабам, асфальтаўкладчык і каткі.
Работы блізяцца да завяршэння.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

















