За сезон корманарыхтоўкі сельгаспрадпрыемствы раёна
назапасілі для жывёлы 180512,2 тоны сенажу, 357481,16 тоны сіласу і 7372,5 тоны сена.
Аб гэтым рэдакцыі паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.
Найбольшая колькасць сенажу закладзена ў ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” (27977,9 тоны), ААТ “Сейлавічы” (25708,1 т), СВК “Агракамбінат Сноў” (19729,7 т), ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” (18355 т), ААТ “17 Верасня” (17689,2 т). значна перавыканалі даведзенае заданне вераснёўцы (на 26%) і працаўнікі ААТ “Лань-Нясвіж” (на 24%).
Найбольшую коль- касць сіласу назапасілі таксама ў “Нясвіжскіх Астроўках” (53029,7 т). Далей ідуць “Агракамбінат Сноў” (51847,5 т), “Сейлавічы” (46236 т), “17 Верасня” (34744,5 т), ЗАТ “1 Мая” (31527,7 т). Працаўнікі “Сейлавіч” на 32% перавыканалі заданне па закладцы гэтага корму, “Нясвіжскіх Астровак” — на 19%, “НОВАГА ЖЫЦЦЯ” і ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — на 7%, ДП “ЭБ “Свеклавічная” і ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” — на 6%. У выніку ў цэлым па раёне заданне было перавыканана на 9%. Касілі на сілас травы і кукурузу. Уся маса закладвалася з кансервантамі, каб корм добра захоўваўся, быў якасным і спажыўным.
Самыя вялікія аб’ёмы сена назапасілі “Нясвіжскія Астроўкі” (1804 т), “Агракамбінат Сноў” (1533,8 т), “17 Верасня” (918,2 т), “Сейлавічы” (669,7 т), “1 Мая” (631,3 т). у тры разы перавысілі сваё заданне вераснёўцы, на 70% перавыканалі яго снаўчане, на 50% — працаўнікі “Нясвіжскіх Астровак”, на 34% — ААТ “Лань-Нясвіж”. У выніку па раёне заданне перавыканана на 9%.
У гаспадарках выкарыс- тоўвалі розныя спосабы нарыхтоўкі сена. У тым ліку ў палімерную ўпакоўку. Так, “17 Верасня”, “Лань-Нясвіж” і “ЭБ “Свеклавічная” ўсё сена заклалі ў палімер.
Для нарыхтоўкі кармоў сёлета, акрамя трох укосаў, быў выкарыстаны травастой чацвёртага ўкосу на плошчы 4577 гектараў. А ў “Агракамбінаце Сноў”, “Агракамбінаце Нясвіжскім” і “ЭБ “Свеклавічная” яшчэ ўбралі пяты ўкос адпаведна на 386, 190 і 93 гектарах.
У цэлым па раёне нарыхтавана 153191 тона кармавых адзінак. Летась на такую ж дату, 25 лістапада, іх было 149007 тон. На адну ўмоўную галаву жывёлы ў сярэднім прыпадае 27,42 цэнтнера к. адз. У тым ліку ў ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя” — 54 ц, ААТ “Сейлавічы” — 40,7 ц, “Лань-Нясвіж” — 38,4 ц, “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — 34,1 цэнтнера кармавых адзінак. Па гэтым паказчыку паспяхова перавыканалі заданне “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя”, “17 Верасня”, “Сейлавічы”, “Нясвіжскія Астроўкі”.
Зімоўка жывёлы павінна прайсці сытна і эфектыўна.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.


