Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

«Беларуская зямля» ў выкананні несвіжан: у Палацы культуры Салігорска прайшоў XXІ абласны фестываль народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”

Пост опубликован: 09.12.2025

6 снежня ў Палацы культуры Салігорска
прайшоў XXІ абласны фестываль
народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”.

У конкурснай праграме фестывалю народнай творчасці былі прадстаўлены праграмы аматарскіх калектываў устаноў культуры і адукацыі ў сферы культуры Мінскай вобласці.
Гэта была сапраўды яркая і незабыўная падзея, напоўненая талентам і душэўнымі выступленнямі творчых калектываў з усіх рэгіёнаў Міншчыны.
Несвіжане прадставілі конкурсны нумар пад назвай “Беларуская зямля” ў выкананні народнага ансамбля песні “Млечны шлях” (кіраўнік Таццяна Казлова), народнага ансамбля песні “Згода” Нясвіжскага раённага цэнтра народнай творчасці дзяржаўнай установы культуры “Нясвіжскі раённы цэнтр культуры”, вакальнай групы “КVинт”, народнага інструментальнага ансамбля “Нясвіжскія лыжкары”, народнага ансамбля песні “Забава” адкрытага акцыянернага таварыства “Гарадзейскі цукровы камбінат”, узорнага ансамбля танца “Онікс” дзяржаўнай установы адукацыі “Нясвіжская дзіцячая школа мастацтваў” (кіраўнік К. Лабаза).
Рэжысёр нумара — Кацярына Лабаза. Аўтары конкурснага нумара — Таццяна Казлова і Ігар Гарбачоў.
Ірына ЕФІШОВА.

– Advertisement –
Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

восемь − семь =

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика