Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

Гісторыя Нясвіжа вачамі юных навукоўцаў

Пост опубликован: 10.12.2025

У мінулую сераду ў Тэатральнай зале аддзела экскурсійнай, культурнай і навуковай дзейнасці “Палацавы ансамбль” адбылася

ХV рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя школьнікаў і студэнтаў “Марыя Дарота Радзівіл —
сімвал эпохі культурнага адраджэння Нясвіжа
(апошняя чвэрць ХІХ — пачатак ХХ стст.)”.

У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел 29 маладых навукоўцаў, якія прадстаўлялі ўстановы адукацыі Беларусі з самога Нясвіжа, Гродна, а таксама Барысаўскага, Капыльскага, Мінскага, Мядзельскага, Нясвіжскага, Стаўбцоўскага, Уздзенскага і Чэрвеньскага раёнаў.
Вітаючы ўдзельнікаў мерапрыемства, вучоны сакратар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея- запаведніка “Нясвіж” Вольга Шкрабіна адзначыла:
— Нясвіж — гэта здабытак усёй нашай рэспублікі, наша агульная гісторыя. І сёння вы будзеце дакранацца крыху бліжэй да гэтай гісторыі, яшчэ больш даведаецеся пра наш Нясвіж, з якім многа раз звязана слова “першы”: гэта і першая друкаваная кніга на беларускай мове, гэта першы прыдворны прафесійны тэатр, які пачаўся менавіта ў гэтым замку, і многае іншае. І вельмі радуе, што сёння тут прысутнічаюць не толькі нашы землякі, але і прадстаўнікі амаль усёй Міншчыны і не толькі яе, якія вывучаюць гісторыю нашага краю.
Вольга Уладзіміраўна таксама адзначыла, што цяжка пераацаніць уклад Марыі Дароты Радзівіл — чалавека іншай нацыянальнасці, францужанкі, — у аднаўленне Нясвіжскага замка і пажадала ўсім удзельнікам навуковай сустрэчы плённай працы і цікавых адкрыццяў.

Выступае навучэнка Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа Арына Жукоўская

Мерапрыемства прахо- дзіла па чатырох секцыях: “Развіццё садова-паркавага мастацтва ў Беларусі і Нясвіжы (апошняя чвэрць ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя), “Жыццё і дзейнасць Марыі Дароты Ра- дзівіл”, “Марыя Дарота Ра- дзівіл як мемуарыст і кнігавыдавец у агульнаеўрапейскім кантэксце” і “Лёс культурнай спадчыны Нясвіжа”. Яго мадэратарам выступіў вядучы спецыяліст па музейна-педагагічнай дзейнасці НКГМЗ “Нясвіж” Вячаслаў Мазалеўскі.
Усе ўдзельнікі навукова-практычнай канферэнцыі былі ўзнагароджаны памятнымі падарункамі. Па рашэнні журы, усе яны атрымалі Дыпломы І, ІІ і ІІІ ступені.
За тыя гады, што право- дзіцца канферэнцыя, яна ўжо паспела палюбіцца многім юнакам і дзяўчатам, таму што стала тым месцам, дзе можна абмеркаваць праблемы гісторыі і культуры нашага края і абмяняцца ведамі. Некаторыя з юных навукоўцаў падзяліліся сваімі ўражаннямі ад мерапрыемства з карэспандэнтам “НН”.
Максім Слуцкі, вучань 7 класа Салтанаўшчынскай СШ:


— Я падрыхтаваў работу на тэму “Жыццё і дзейнасць Марыі Дароты Ра- дзівіл”, выступаў у другой секцыі. Тэму выступлення выбіраў сам. У ім расказваецца, як Марыя Дарота аднаўляла замак, збірала калекцыю зброі і даспехаў, а таксама бібліятэку. Работу сваю рыхтаваў месяц — збіраў матэрыялы з інтэрнэта, а тасама з Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы і нашай, Лявонавіцкай сельскай бібліятэкі. І калі падышоў да канца, адчуў, што яна атрымалася добра. І я змагу яе выкарыстаць на ўроках гісторыі Беларусі. Дзякую маёй настаўніцы геаграфіі Ніне Валянцінаўне Шырокавай за дапамогу ў стварэнні гэтай работы.
Паліна Дземух і Маргарыта Агароднік, вучаніцы 9 класа Гарадзейскай СШ №1:


— Мы пісалі агульную работу на тэму “Лёс культурнай спадчыны Нясвіжа”. Выступалі ў чацвёртай секцыі з такой жа назвай. У ёй мы разабралі склад усёй культурнай спадчыны Нясвіжа і коратка апісалі яго асаблівасці. Галоўную ўвагу ўдзялілі Нясвіжскаму замку, касцёлу Божага Цела, манастыру Бенедыктынак, Слуцкай браме, гарадской ратушы з гандлёвымі радамі. Інфармацыю для работы чэрпалі з інтэрнэту, а таксама з кніг са школьнай бібліятэкі. Вялікую дапамогу аказала, канешне, і наша настаўніца гісторыі і грамадазнаўства Ала Іванаўна Вараб’ёва, за што мы ёй вельмі ўдзячны. Мы працавалі над сваім выступленнем каля двух месяцаў, і гэта было вельмі цікава.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

– Advertisement –
Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

18 − пять =

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика