Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

Ірландскія карункі — казка і таямніца: у Нясвіжскім замку адкрылася традыцыйная часовая экспазіцыя “Звяжам свет прыгажосцю”

Пост опубликован: 10.12.2025

На мінулым тыдні ў калекцыйнай зале
“Нумізматыка і фалерыстыка” Нясвіжскага замка адкрылася традыцыйная часовая
экспазіцыя “Звяжам свет прыгажосцю”.

Яна знаёміць наведвальнікаў з работамі майстроў — членаў міжнароднай школы аматараў ірландскіх карункаў пад кіраўніцтвам аўтара міжнароднага праекта і заснавальніка школы Вольгі Старасцінай. Па сваёй прыгажосці і неверагоднай складанасці выканання ірландскія карункі роўныя вытанчанаму мастацтву. Палатно з узорамі збіраецца з асобна звязаных матываў — узораў расліннай тэматыкі, якія потым злучаюцца ў адзіную кампазіцыю пры дапамозе спецыяльнай тэхнікі вязання.
Сама ж Вольга Старасціна —удзельніца шматлікіх міжнародных выставак. Яна стварае кручком у старадаўняй тэхніцы ірландскіх карункаў калекцыйныя вырабы класа “люкс”. Яе работы атрымалі высокую адзнаку ад майстроў каралеўскага двара Вялікабрытаніі. З 2016 г. Вольга Старасціна зарэгістраваная ў міжнароднай арганізацыі каруначніц, яна выдала ўласны часопіс па сучасных ірландскіх карунках.


Як ужо зразумеў наш чытач, ірландскія карункі — гэта ўнікальная тэхніка, якая дазваляе ствараць складаныя і прыгожыя ўзоры. Сёлета на выставе прадстаўлены карункавыя сумачкі — клатчы і мінадзьеры, кісеты, гальштукі. Прадметы гардэроба, створаныя пры дапамозе ірландскіх карункаў, уяўляюць сабой сучасную інтэрпрэтацыю рэчаў у гэтай тэхніцы. Карункавая сумачка, напрыклад, упрыгожаная ірландскімі карункамі, стала папулярным аксэсуарам параўнальна нядаўна. Гэта звязана з адраджэннем цікавасці да рука- дзелля. Першапачаткова ірландскія карункі выкарыстоўваліся для ўпрыгожвання адзення, абрусаў і іншых прадметаў інтэр’еру. Паступова майстрыхі сталі эксперыментаваць са стварэннем больш складаных і практычных вырабаў.
— Карункі зараз перажывюць сваё адраджэнне, з’яўляючыся ў калекцыях многіх вядомых дызайнераў, — адзначыла ў нашай гутарцы Вольга Старасціна. — Майстры моды ацанілі іх прыгажосць і вытанчанасць. У мінулыя гады на ранейшых нашых выставах дэманстраваліся розныя дызайны вячэрніх сукенак — ад кароткай да доўгай да падлогі, сукенкі з запахам, а на гэтай выставе мы вырашылі паказаць, як можна выкарыстоўваць карункавыя вырабы ў паўсядзённым жыцці.
Дарэчы, карункавы кардыган у тэхніцы “ірландскія карункі” мае больш даўнюю гісторыю, чым сумачка і гальштук. Іх насілі як частку паўсядзённага і вячэрняга гардэроба. Кардыган у гэтай тэхніцы застаецца запатрабаваным і сёння. Гэта прадмет адзення, які дадае яго гаспадыні элегантнасці, вытанчанасці і вінтажнага шарму. Ён можа быць як паўсядзённым, так і святочным. Кардыганы, прадстаўленыя на выставе, і пляжная сукенка створаны самой Вольгай, а іншыя экспанаты — майстрыхамі з чатырох краін — Беларусі, Польшчы, Расіі і Канады.
Кожная выстава з серыі “Звяжам свет прыгажосцю” — гэта запрашэнне ў казачны свет, у якім рукатворныя цуды расказваюць пра светлыя пачуцці і нібы сцвярджаюць самім сваім існаваннем, што прыгажосць сапраўды выратуе свет.
Экспазіцыя будзе дзейнічаць па 26 студзеня наступнага года. Не прапусціце!
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

– Advertisement –
Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

один × пять =

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика