Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

Прырода і мы. Лебедзі зімой

Пост опубликован: 11.12.2025

Несвіжане ды прыезджыя людзі заўжды любаваліся белымі прыгажунамі, якія плавалі на сажалках вакол замка. Асабліва было міла, калі вясной у іх з’явіліся дзесяць шэранькіх птушанят. З цягам часу лебядзіных “дзяцей” станавілася, на жаль, усё менш. Прычыны невядомыя. Засталося падрастаючага пакалення толькі пяць. Яны ўжо выраслі, шэрае пер’е паступова пабялела, птушкі навучыліся здабываць сабе корм. А не так даўно мы з сяброўкай назіралі такую карціну: сямейства плавала па сажалцы Замкавай, а потым трое маладых падняліся ўверх і паляцелі на другую водную прастору, зрабілі тры кругі і вярнуліся да сваіх. Мы парадаваліся за іх, што вучацца лятаць, крылы ўсё выразней вызначаюць даросласць.
Але нам стала цікава, а як жа і дзе яны жывуць, бо з кожным днём халадае. І зіма часам падкідае сняжку. Магчыма, “бацькі” чакаюць , пакуль падрастуць маладыя, каб ляцець у вырай. Ці яны застануцца ў нас і дзесьці знойдуць па магчымасці цёплае месца? Мой сын заолаг сказаў, што яны будуць зімаваць тут, плаваць, дзе ёсць вада. А зімой з маразамі знаходзіць палонкі і так жыць. Іх падкормліва- юць людзі, а самі лебедзі шукаюць у вадзе пажыву. Ну што ж, будзем спадзявацца на лёгкую зіму, каб нашы крылатыя сябры заставаліся ў родных мясцінах.
Раіса ХВІР,
г. Нясвіж.

– Advertisement –
Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

6 + 15 =

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика