Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

Віншаванні з Нараджэннем Хрыстовым

Пост опубликован: 25.12.2025

Паважаныя несвіжане, вернікі каталіцкай канфесіі!

Ад імя Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта, Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні са светлым і радасным святам — Нараджэннем Хрыстовым.

Гэтае вялікае свята, якое нясе ў сабе вечныя ідэалы дабра, міласэрнасці і любові да бліжняга, аб’ядноўвае людзей, напаўняе сэрцы надзеяй і верай у лепшае. Яно азначае сабой урачыстасць свету і духоўнага абнаўлення, да якога мы ўсе імкнёмся.

Няхай жыватворнае Святло Каляд асвятляе вашы дамы, дапамагае быць больш беражлівымі адзін да аднаго, шанаваць жыццё ва ўсіх яго праявах. І няхай мір і згода нязменна пануюць на роднай зямлі.

З Нараджэннем Хрыстовым! Міру, дабра і святочнага настрою!


Шаноўныя несвіжане і жыхары раёна!

Дарагія каталікі і іншыя хрысціяне, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня!

Мы жывем у неспакойны час, і нашыя думкі і сэрцы напоўнены неспакоем. Калі паглядзець на чалавечую істоту і сутнасць чалавечага існавання, то мы ўбачым, што чалавек перажывае неспакой і нават страх, знаходзячыся ў цемры. І толькі святло, пранізваючы цемру, рассейвае неспакой і знішчае страх.

Хрыстовае Нараджэнне асацыіруецца са святлом Бэтлеемскай Зоркі, якая паказала шлях чалавецтву да Бога. І ўвогуле Хрыстус з’яўляецца Святлом, якое рассейвае цемру нашага жыцця, акутаную злом нашых грахоў.

Жадаю ўсім, каб Святло Хрыстовага Нараджэння заззяла ў нашых сэрцах, рассейваючы цемру і напаўняючы надзеяй. Толькі Бог і вера ў Яго можа напоўніць нашае жыццё спакоем. Няхай жа Ён будзе ў нашым жыцці і нашым Жыццём!

Радасці вам і вашым сем’ям у Новым 2026 годзе!

Таксама складаю свае віншаванні ўсім, хто будзе гэтае светлае свята адзначаць праз два тыдні! Ад шчырага сэрца для ўсіх нас прашу ва Ўсявышняга Яго шчодрага благаслаўлення.

Са святам Божага Нараджэння і з Новым годам!

Пётр ШАРКО, пробашч парафіі Божага Цела ў Нясвіжы, ксёндз канонік.

Віншаванні с Нараджэннем Хрыстовым

– Advertisement –
error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика