Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь надае вялікую ўвагу фарміраванню ў дзяцей культуры бяспекі жыццядзейнасці. Праца ў гэтым кірунку ідзе ад выхаванцаў дзіцячых дашкольных устаноў да навучэнцаў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў.

У гэтым ключы падабрана нямала мерапрыемстваў па павышэнні ўвагі да пытанняў бяспекі — гэта акцыі, злёты, палявыя лагеры, дзе актыўна ўдзельнічаюць дзеці самых розных узростаў. Але лепшым спосабам выказаць сваю цікавасць да працы выратавальніка застаецца конкурс дзіцячай творчасці «Выратавальнікі вачыма дзяцей».



Агляд-конкурс «Выратавальнікі вачыма дзяцей» прайшоў у Нясвіжскім раёне. Тыя, хто любіць хэнд-мейд, змаглі зрабіць выраб, скульптуру малых формаў і мадэль пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Для тых, каму бліжэй выяўленчае мастацтва, змаглі прадставіць на суд журы малюнкі, стыкер-пакі. Ну, а майстры слоўнага жанру спаборнічалі ў намінацыях «верш», «апавяданне», «казка». Лепшыя работы прымуць удзел у абласным этапе агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Выратавальнікі вачыма дзяцей», які пройдзе ў г. Клецк ужо на наступным тыдні.



