Высокі тэмпературны рэжым сакавіка выклікаў адпаведны напружаны распарадак вясновых палявых работ.
У сельгаспрадпрыемствах раёна завершана першая падкормка азімых збожжавых культур азотам на ўсёй плошчы ў 17815 гектараў. ААТ “Лань-Нясвіж” першым прыступіла да другой падкормкі. Па стане на 26 сакавіка, як паведамілі рэдакцыі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, азімы рапс атрымаў сілкаванне на плошчы ў 94% ад пасеянага. Яго другую падкормку арганізавалі ў ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, СВК “Агракамбінат Сноў”, ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”, “Лань-Нясвіж”, ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”, ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя”. Паўторна было падкормлена 1237 га алейнай культуры. Шматгадовыя травы і лугі з пашамі атрымалі для добрага росту фосфар і калій.
Механізатары гаспадарак спяшаюцца закрыць у глебе вільгаць. На раніцу чацвярга гэта работа была выканана на 71% плошчы. У т.л. 100% — у РУП “Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках”, 99% — у “Агракамбінаце Нясвіжскі”, 96% — у “Лань-Нясвіж”, 85% — у ААТ “Сейлавічы”, 84% — у “НОВЫМ ЖЫЦЦІ”.
Многія гаспадаркі вядуць ворыва глебы. Механізатары апрацавалі 827 гектараў, што складае 12% ад неабходнага.
Пад яравую сяўбу ў раёне было падрыхтавана 1389 га глебы, што складае 7% ад плана. Найбольш — па 11% — у “НОВЫМ ЖЫЦЦІ”, ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” і “Лань-Нясвіж”, 10% — у ААТ “Грыцкевічы”. На 26 сакавіка было пасеяна 1175 гектараў ранніх яравых, у т.л. 235 — у “НОВЫМ ЖЫЦЦІ”, 195 — у “Лань-Нясвіж”, 150 — у “Нясвіжскіх Астроўках”. Дзённая прыбаўка за 25 сакавіка склала па раёне 309 га. Найбольш — 50 га — у “НОВЫМ ЖЫЦЦІ”, 45 га — у “Агракамбінаце Сноў”, па 35 га — у “Сейлавічах”, ЗАТ “1 Мая” і ДП “ЭБ “Свеклавічная”.
Яравыя збожжавыя і зернебабовыя першымі пасеялі ў ААТ “17 Верасня”, “Грыцкевічы” і “Нясвіжскі райаграсэрвіс”. Услед дабавілі плошчы механізатары “Лань-Нясвіж” і “Нясвіжскіх Астровак”.
Дружна, эфектыўна вядуць хлебаробы палявыя работы. Сеюць таксама травы, уносяць арганіку, збіраюць каменне… Усе жывуць клопатамі пра ўраджай 2026 года.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.
Фото: sb.by, носит иллюстративный характер.



