Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

Вахта ўраджаю-2026: шырыцца фронт палявых работ у гаспадарках раёна

Пост опубликован: 02.04.2026

Шырыцца фронт палявых работ у гаспадарках раёна. Як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, механізатары прыступілі да сяўбы цукровых буракоў. Па стане на раніцу 2 красавіка насенне было загорнута ў глебу на плошчы 369 гектараў.

Сеюць буракі ў ДП “ЭБ “Свеклавічная” (105 га), ААТ “17 Верасня” (94 га), “Лань-Нясвіж” (86 га), “Грыцкевічы” і ЗАТ “1 Мая” (па 20 га), ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” (17 га), “Нясвіжскія Астроўкі” (16 га), “Сейлавічы” (11 га). Найбольшая дзённая прыбаўка за 1 красавіка дасягнута ў вераснёўцаў (46 га). З планавых 4674 гектараў па раёне засеяна 8%, у т.л. 35% — у “ЭБ “Свеклавічная”, 28% — у “17 Верасня”.

Збожжавыя і зернебабовыя пасеяны на плошчы, якая складае 99% ад неабходнага. У чацвер заставалася пасеяць 27 га зернебабовых.

У цэлым яравая сяўба праведзена на плошчы 2734 га — 13% ад плана. У т.л. 47% — у РУП “Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках”, 36% — у ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя”, 26% — у “ЭБ “Свеклавічная”, 24% — у “НОВЫМ ЖЫЦЦІ”. У фізічным вымярэнні найбольшыя плошчы засеяны ў “НОВЫМ ЖЫЦЦІ” — 522 га, “Нясвіжскіх Астроўках” — 389, “ЭБ “Свеклавічная” — 345, “Лань-Нясвіж” — 286 гектараў.

Пад яравую сяўбу падрыхтавана 3396 га глебы — 16% ад неабходнага. За дзень гэтая работа была выканана на 315 гектарах. Самую высокую прыбаўку далі механізатары “НОВАГА ЖЫЦЦЯ” — 62 га, “Нясвіжскіх Астровак” — 54 га, “17 Верасня” — 43 га.

Вільгаць у глебе закрыта на 92% плошчы. Дзевяць гаспадарак завяршылі гэту работу.

Працягваюцца ворыва глебы, збор камення, сяўба траў, уносяцца мінеральныя ўгнаенні і арганіка. Азімыя збожжавыя і рапс атрымліваюць мікраэлементы, рэгулятары росту, пасевы апрацоўваюцца супраць шкоднікаў. 36% пасеваў азімых збожжавых і 71% азімага рапсу атрымалі другую падкормку азотам.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

На фота: Віктар Люмін з ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” у сераду прыступіў да сяўбы цукровых буракоў.

– Advertisement –
error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика