Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

Поздравления со светлым праздником Пасхи — Христовым Воскресением!

Пост опубликован: 05.04.2026

Уважаемые верующие католической конфессии!

В День памяти воинов-интернационалистов — слова благодарности и уваженияСердечно поздравляем вас со светлым праздником Пасхи — Христовым Воскресением!

Этот великий день символизирует торжество жизни, добра и любви, дарит надежду и напоминает о непреходящих нравственных ориентирах: взаимном уважении, почитании старших, милосердии, сострадании, бескорыстной заботе о ближнем, искренней любви к родной земле.

Пусть радость Воскресения Христова наполнит ваши сердца, принесет мир и благополучие в ваши дома.

Желаем вам крепкого здоровья, счастья, душевного спокойствия и благополучия.

Несвижский районный исполнительный комитет.
Несвижский районный Совет депутатов.


Шаноўныя несвіжане і жыхары раёна!

У Велікодную раніцу мы разам праслаўляем Бога Айца, які праз мукі, смерць і ўваскрэсенне Сына свайго даў нам збаўленне і надзею.

Мы святкуем пераможнае ўваскрэсенне Езуса Хрыста, які праз сваю смерць і ўваскрэсенне паказвае нам бязмежную любоў Бога да чалавека і запрашае нас да ўдзелу ў гэтай любові: “Любіце адзін аднаго як Я палюбіў вас” і да жыцця з Хрыстом і ў Хрысце.

Светлых святаў Уваскрэсення Пана!

Ксёндз Аляксандр Вітко, дэкан Нясвіжскага дэканату.


Дарагія браты і сёстры!

Як кожны год, Велікодныя святы напаўняюць радасцю нашы сэрцы. Мы ўвесь час нанава перажываем найважнейшую праўду хрысціянскай веры: Хрыстос Уваскрос!

У Яго муках, пакутах і смерці на крыжы Бог аб’явіў нам таямніцу сваёй бясконцай любові да кожнага чалавека. Моц гэтай любові мы бачым ва Уваскрэсенні, калі Адзінародны Божы Сын перамагае смерць і адорвае нас паўнатой новага жыцця.

Ва ўрачыстасць Уваскрэсення Пана я жадаю ўсім вам, шаноўныя, глыбокай веры.
Няхай яе святло дапамагае адкрываць сэнс усяго, што сустракаецца на вашым шляху, а таксама распазнаваць прысутнасць Уваскрослага Хрыста ў слове Добрай Навіны, у ласцы Божай і ў асобе іншага чалавека.

Няхай Езус адорвае нас сваімі шчодрымі дарамі і робіць здольнымі даваць сведчанне сваім штодзённым жыццём, дзелячыся з бліжнімі радасцю Евангелля.

Няхай Найсвяцейшая Маці выпрошвае для нас ласку вернага і адважнага імкнення за Уваскрослым Хрыстом па дарозе веры, надзеі і любові.

Жадаю ўсім бласлаўлёных, поўных радасці і спакою, апрамененых надзеяй свят Уваскрэсення Пана! Гэтыя пажаданні хачу пераказаць не толькі каталікам, але і іншым хрысціянам, якія святкуюць Хрыстова Уваскрэсенне 5 красавіка, а таксама няхай шчырыя віншаванні прымуць хрысціяне, якія будуць святкаваць Вялікдзень праз тыдзень.

Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

Пробашч рымска-каталіцкай парафіі Божага Цела ў Нясвіжы, ксёндз канонік Пётр Шарко.


 

Поздравления со светлым праздником Пасхи — Христовым Воскресением!

Адно з галоўных хрысціянскіх святаў у сям’і Дзмітрыя і Ірыны Малярэнка сустракаюць з верай, любоўю і асаблівай радасцю. У сям’і несвіжан выхоўваюцца пяцёра дзетак: Дамінік, Марцін, Давід, Марыяна і Даніэль. Дзеці наведваюць нядзельную школу, дзе паглыбляюць свае веды пра веру і вучацца жыць па запаведзях Божых. А старэйшы сын, Дамінік, з гонарам прыслугоўвае ў касцёле Божага Цела падчас імшы.

– Advertisement –
error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика