Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

Ніна Камлач: заўсёды ў першых радах актыўнага жыцця

Пост опубликован: 06.04.2026

Прадстаўніцы цудоўнага полу ў нас заўсёды працуюць і дзейнічаюць у розных сферах жыцця. І вельмі важна, што Прэзідэнт нашай краіны прапанаваў яшчэ раз звярнуць увагу на іх і абвясціў 2026-ы годам беларускай жанчыны. А як успрынялі такі заклік несвіжанкі? Я адрасавала пытанне добра знаёмай актыўнай асобе, цікава паслухаць яе думку. Слова Ніне Камлач:

— Такое рашэнне можа быць заўжды актуальным, і прыемна, што Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка звярнуў увагу на беларускіх жанчын. Яны таго заслугоўваюць, бо паглядзіце на іх: гэта маці, працаўніцы, спартсменкі, медыкі і работнікі культуры, іншыя займаюць высокія пасады і паспяхова спраўляюцца. Дарэчы, не горш за мужчын, а бывае і лепш. Таму выказаную Прэзідэнтам ініцыятыву неабходна падтрымліваць, дапамагаць прадстаўніцам цудоўнага полу, расказваць пра іх, каб ведалі. А яшчэ я думаю, што школьнікам трэба прывіваць павагу і любоў да сваіх маці, настаўніц, жанчын іншых прафесій, бо і слова мама, і радзіма адносяцца да жаночага роду. А ўзяць у сям’і : таксама многае трымаецца на гаспадыні, яе штодзённыя клопаты пра блізкіх, трывога за дзяцей. Без нашых матуль і бабуль было б цяжэй у жыцці, іх мудрыя парады дапамагаюць маладым, і гэта трэба цаніць. Падтрымліваць нас павінны мужчыны, як прадстаўнікі моцнага полу, іх варта прывучаць выконваць гаспадарчыя работы, дапамагаць дома. Каб кожная матуля ці дзяўчына адчувала гэтую падтрымку, тады і жыццё будзе больш дружным і мірным. А яшчэ мы хацелі б, каб дзяржава яшчэ больш падтрымлівала нас у плане адпачынку, каб была магчымасць часцей паехаць у санаторый, паправіць здароўе. На працы — паболей укараняць сучасныя метады і тэхналогіі, каб аблегчыць вытворчы працэс. Вядома, у гэтым плане ў краіне многае робіцца, але, спадзяюся, будуць і ў далейшым новыя прагрэсіўныя метады.

Вось так лічыць мая субяседніца, дарэчы, яна заўсёды ў першых радах актыўнага жыцця. Пазітыўная, аптымістычная. Ніна Камлач рэгулярна наведвае аддзяленне для забеспячэння пажылых і інвалідаў РТЦСАН, прымае ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, займаецца спортам, спявае ў вакальным ансамблі “Рабіначка”, з’яўляецца валанцёрам і членам раённага таварыства Чырвонага Крыжа.

Выхавала трох сыноў, якія дапамагалі маці ва ўсіх дамашніх справах: абсталяваць жыллё, зрабіць рамонт, навесці парадак у кватэры ды іншае. Дзеці, як кажуць, выйшлі ў людзі: адзін сын ваенны, двое працуюць педагогамі, Ніна Мікалаеўна рада за іх, і лічыць, што самае важнае для маці, каб іх сем’і жылі дружна.

Раіса Хвір, г. Нясвіж.

 

– Advertisement –
error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика