Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

Вахта ўраджаю-2026: на палях раёна

Пост опубликован: 14.04.2026

Па стане на раніцу 13 красавіка ў раёне было пасеяна 5405 гектараў яравых культур. Гэта складае 26% ад плана. Найбольшыя плошчы засеяны ў ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” (915 га), ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” (738 га), ААТ “Лань-Нясвіж” (700 га). У працэнтных адносінах самае высокае выкананне ўласных планаў у РУП “Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках” — 64%, ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя” (56%), “НОВЫМ ЖЫЦЦІ” (41%), “Лань-Нясвіж” і ДП “ЭБ “Свеклавічная” (па 40%).

Збожжавыя і зернебабовыя занялі ўсе свае 1909 гектараў. Насенне цукровых буракоў, як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, укінута ў глебу на плошчы 2962 гектары — 63% ад неабходнага. Завяршылі работу ў ААТ “17 Верасня”, “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”, “Лань-Нясвіж”, ЗАТ “1 Мая”, “ЭБ “Свеклавічная”. Найбольшыя плошчы буракоў на 13 красавіка былі засеяны ў “Лань-Нясвіж” (500 га), “1 Мая” (410 га), “НОВЫМ ЖЫЦЦІ” (380 га), “Нясвіжскіх Астроўках” (365 га).

Глебы пад яравую сяўбу было падрыхтавана 5786 гектараў — 27% ад неабходнага. Гэты паказчык вышэй за сярэднераённы ўзровень у “НОВЫМ ЖЫЦЦІ”, “Лань-Нясвіж”, “1 Мая”, “ЭБ “Свеклавічная”, “Нясвіжскай сортавыпрабавальнай станцыі” і “Доследнай навуковай станцыі па цукровых бураках”.

Ворыва глебы праведзена на плошчы 5913 гектараў — 85% ад неабходнага. Завяршылі яго механізатары ланскага сельгаспрадпрыемства. На фінішнай прамой — аратыя “ЭБ “Свеклавічная” (98%), ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (97%), “17 Верасня” (91%). Глыбокае рыхленне глебы прымяняюць у ААТ “Сейлавічы” (255 га), у “Нясвіжскіх Астроўках” (196 га), у СВК “Агракамбінат Сноў” (120 га).

Пад яравую сяўбу ў гаспадарках унесена, уключаючы асенні перыяд, 576 тон азоту, 1150 тон фосфару і 2904 тоны калію ў дзеючым рэчыве. Па раёне кожны гектар атрымаў у сярэднім па 60 кг азоту, па 66 кг фосфару і па 147 кг калію. Наяўнасць мінеральных уганенняў у сельгаспрадпрыемствах высокая. Сярэдняя забяспечанасць пад яравую сяўбу па раёне — 110%. У т.л. забяспечанасць у “Агракамбінаце Сноў” складае 141%, у “Доследнай навуковай станцыі па цукровых бураках” — 134%, у ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” — 117%, у “Нясвіжскіх Астроўках” — 112%.

Механізатары ўносяць таксама арганічныя ўганенні пад яравую сяўбу. Самыя значныя аб’ёмы гэтай работы выкананы ў “Агракамбінаце Сноў”, “17 Верасня”, “Нясвіжскіх Астроўках”.

Працягваецца работа на палях азімых збожжавых культур. Іх хімпраполка зроблена на плошчы 5655 гектараў — 47% ад неабходнага. Найбольшыя плошчы апрацаваны ў “Агракамбінаце Сноў”, “Нясвіжскіх Астроўках”, “Нясвіжскім райаграсэрвісе”, “17 Верасня”.

Амаль на ўсёй плошчы (89%) атрымалі другую падкормку азотнымі ўганеннямі азімыя збожжавыя культуры. Завяршылі трэцюю падкормку азотам азімага рапсу “Нясвіжскія Астроўкі”, “Агракамбінат Нясвіжскі” і “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя”. Азот і калій атрымалі шматгадовыя травы і палепшаныя лугапашавыя ўгоддзі.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

– Advertisement –
error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика