Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

Вахта ўраджаю–2026: работа на палях раёна працягваецца

Пост опубликован: 24.04.2026

Па стане на раніцу 23 красавіка ў гаспадарках раёна было пасеяна 54% яравых культур. Практычна завершана работа на бурачных плантацыях, заставаліся апошнія гектары ў РУП “Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках”. Салодкі корань на Нясвіжчыне будуць вырошчваць сёлета больш чым на 4670 гектарах.

Насенне кукурузы ўкінута ў глебу на 4309 гектарах — 30% ад плана. Найбольш — у ДП “ЭБ “Свеклавічная” (58%), ААТ “17 Верасня” (53%) і ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” (47%). Дзённая прыбаўка па раёне за 22 красавіка склала 791 гектар. У тым ліку 100 га — у ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”, 90 га — у “17 Верасня”, 84 га — у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”. У пяці гаспадарках задзейнічана па тры пасяўныя агрэгаты.

На зерне кукуруза пасеяна на 82% плошчы. Закончылі работу механізатары “Нясвіжскіх Астровак”, “17 Верасня”, “Агракамбіната Нясвіжскі”, “ЭБ “Свеклавічная”, ААТ “Грыцкевічы” і “Лань-Нясвіж”.

На фінішную прамую выйшлі “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” і ЗАТ “1 Мая”. На сілас гэтая культура пасеяна на 13% плошчы. Механізатары шчыруюць на 27 агрэгатах у розных куточках раёна.
СВК “Агракамбінат Сноў” вядзе пасадку бульбы.

Аб гэтым рэдакцыі газеты паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

– Advertisement –
error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика