Малако: плюс 5,9%
У першым квартале бягучага года, згодна з інфармацыяй райсельгасхарчу,
жывёлаводы раёна атрымалі 50477,5 тоны малака.
Гэта на 2807,5 тоны больш,
чым было летась за аналагічны перыяд.
Тэмп росту склаў 105,9%.

Іна Краўцова вырошчвае маладняк буйной рагатай жывёлы ўзростам 4 — 6 месяцаў на МТК “Сычы” СВК “Агракамбінат Сноў”. Сярэднясутачная прывага адной галавы дасягнула летась 1033 грамы, валавая — 112,4 тоны. Гэта больш, чым было годам раней, адпаведна на 9,2% і 8,7%. Дабівацца высокіх паказчыкаў ёй дапамагаюць добрасумленныя адносіны да сваіх абавязкаў, уважлівасць і 20-гадовы вопыт работы

Сяргей Рацкевіч таксама працуе ў гэтай гаспадарцы,
даглядае адкормкаў на ферме “Горны Сноў”. Пад яго апекай
знаходзіцца 600 галоў буйной рагатай жывёлы. Летась рабочы дабіўся 1362 грамаў сярэднясутачнай прывагі (на 96 г болей за папярэдні год) і 298 тон валавой (тэмп росту склаў 106,3%)

Уладзімір Мікша — аператар па абслугоўванні дойнага статка, жывёлавод малочнатаварнай фермы “Дольны Сноў”
СВК “Агракамбінат Сноў”. За ім замацавана 225 кароў. У абавязкі
ўваходзіць падгон кароў на дойку, падсоўванне кармоў
на кармавым стале і выдаленне гною. Працуе на ферме 19 гадоў,
а стаж жывёлавода — 20 гадоў. Як належыць выконвае свае
абавязкі. Прадуктыўнасць дойнага статка летась тут давялі
да 12193 кілаграмаў малака ад фуражнай каровы, што на 51 кг болей за 2024 год. І ў гэтым ёсць пэўная заслуга Уладзіміра Мікшы.
Усе трое жывёлаводаў, з якімі мы вас сёння пазнаёмілі, выйшлі ў шэраг пераможцаў спаборніцтва на Нясвіжчыне. Кожны ў сваёй намінацыі заняў першае месца па выніках работы ў 2025 годзе.
Іх разам з іншымі перадавікамі ўшаноўвалі на раённай сцэне.
Найбольшы аб’ём вытворчасці гэтай прадукцыі ў СВК “Агракамбінат Сноў” — 9159,4 тоны, тэмп росту 10%, у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” — 6867,2 т, тэмп росту 107,6%, у ААТ “17 Верасня” — 6097,2 т, тэмп росту 108,8%, ААТ “Сейлавічы” — 5592,9 т, тэмп росту 105,1%, ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” — 4731,8 т, тэмп росту 107,1%.
Самую высокую прыбаўку ў валавой вытворчасці малака далі ААТ “Лань-Нясвіж” з тэмпам росту ў 115,5% і ЗАТ “1 Мая” (тэмп росту 114,3%). У фізічным вымярэнні найбольшы плюс у “17 Верасня” (+492 т), “Нясвіжскіх Астроўках” (+482,5 т) і “1 Мая” (+ 432,2 т). Варта адзначыць, што аб’ём валавой вытворчасці малака павялічыўся ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах.
Рэалізацыя малака па раёне за тры месяцы склала 46624,7 т з тэмпам росту 105,1%. Значна перавысілі свае леташнія паказчыкі “Лань-Нясвіж” (на 15,6%), “1 Мая” (на 13,6%), “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” (на 8,6%), “Нясвіжскія Астроўкі” (на 8,1%), “17 Верасня” (на 7%). Таварнасць малака склала 92,4% — на 0,6% меней леташняга. Па гэтым паказчыку на першым месцы “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” — 95,8%, прытым у іх ёсць рост на 1,3%. Другім ідзе ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” (95,2%). Трэцім — “Лань-Нясвіж” (93,5%). Затым — “Агракамбінат Сноў” (93,1%) і ААТ “Нясвіжскі рай- аграсэрвіс” (92,7%). Сем гаспадарак маюць таварнасць вышэй сярэдняраённай або роўнай ёй. Тры гаспадаркі павысілі сваю планку мінулага года.
Паступова расце прадуктыўнасць дойнага статка.
Па раёне ў сярэднім
на адну фуражную карову за квартал надаілі па 2443 кілаграмы малака — на 54 кг больш леташняга, або тэмп росту склаў 102,3%.
Па 3125 кілаграмаў малака дала кожная карова ў “Агракамбінаце Сноў”, прыбавіўшы 12 кг. На другой прыступцы — ААТ “Грыцкевічы” з 2757 кілаграмамі, толькі яны замінусавалі. На трэцяй — “17 Верасня” з 2464 кг (+26 кг). Далей ідуць “Нясвіжскія Астроўкі” (2387 кг, + 52 кг), “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” (2367 кг, + 123 кг). Найбольшую прыбаўку далі ланцы — 193 кг — і з разраду тысячнікаў перайшлі ў разрад двухтысячнікаў. Цяпер, па выніках работы ў першым квартале, у раёне няма гаспадарак з прадуктыўнасцю каровы тысяча з нечым кілаграмаў малака.
Мяса:
плюс 12,7%
Вытворчасць (вырошчванне) жывёлы і птушкі ў жывой вазе па раёне дасягнула 11475,7 тоны. Гэта
на 1296,5 тоны больш,
чым было летась.
Тэмп росту — 112,7%.
Найбольшы аб’ём вытворчасці — у “Агракамбінаце Сноў” (6788,4 тоны, тэмп росту 120%). 958 тон мяса атрымалі ў “Лань-Нясвіж” (тэмп росту 107,2%). Акрамя снаўчан, прыкметна прыбавілі ў вытворчасці мяса “Агракамбінат Нясвіжскі” (+18,5%), “17 Верасня” (плюс 15,5%), “Грыцкевічы” (плюс 7,5%).
Буйной рагатай жывёлы вырашчана 4908,8 тоны, тэмп росту 105,1%. У т.л. 1444,3 тоны атрымалі ў “Агракамбінаце Сноў”, 780,7 тоны — у “Нясвіжскіх Астроўках”, 529,4 тоны — у “1 Мая”. Свіней вырашчана 3124,1 тоны, тэмп росту 138,5%. Найбольшыя аб’ёмы выдаюць нашы сапраўдныя фабрыкі па вытворчасці свініны — свінагадоўчыя комплексы ў “Агракамбінаце Сноў” (1906,9 т) і “Лань-Нясвіж” (786,9 т). Мяса птушкі атрымана 3437,2 тоны. Сноўскія працаўнікі павялічылі выхад дыетычнай прадукцыі на 5,6%.
Сярэднясутачная прывага буйной рагатай жывёлы на вырошч- ванні і адкорме дасягнула па раёне 901 грама. Гэта на 13 г больш першага квартала мінулага года. Жывёлаводы-снаўчане паднялі планку да 1046 грамаў (+16 г). 944 г стала прывага ў “НОВЫМ ЖЫЦЦІ” (+41 г). Трэці паказчык — 912 г — у “17 Верасня”. Адна гаспадарка з разраду 700+ перайшла ў разрад 800+. І яшчэ адна — з разраду 800+ у разрад 900 +. Гэта тычыцца “Нясвіжскага райаграсэрвісу” і “Грыцкеві- чаў” адпаведна. Праўда, пяць сельгаспрадпрыемстваў знізілі ўзровень у параўнанні з мінулым. Варта таксама прааналізаваць, як спрацавалі даглядчыкі жывёлы ў сакавіку. Па раёне сярэднясутачная прывага дасягнула 911 грамаў (+25 г). У “Агракамбінаце Сноў” — 1096 (+ 66 г).
Сярэднясутачная прывага свіней на вырошчванні
і адкорме па раёне
выйшла на лічбу
777 грамаў.
Плюс складае 189 грамаў, або +32,1%.
У т.л. на сноўскім свінакомплексе — 892 грамы (+ 106 г). На свінаферме “НОВАГА ЖЫЦЦЯ” — 720 грамаў. Найбольшы рост прывагі атрымалі ланскія працаўнікі — + 252 грамы.
Сярэднясутачная прывага кожнага сноўскага бройлера дасягнула 66,6 грама — на 2,5 грама больш леташняга.
Расце
пагалоўе
Рост аб’ёмаў вытворчасці
малака і мяса абумоўлены
як павышэннем прадуктыўнасці жывёлы і птушкі,
так і павелічэннем пагалоўя.
Пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў раёне налічвае па стане на 1 красавіка 79638 галоў — вырасла больш чым на 2 тысячы. 789 галоў дабавілася ў “17 Верасня”, 679 — у “Агракамбінаце Сноў”, 351 — у “Агракамбінаце Нясвіжскі”. У т.л. кароў малочнага статка налічваецца 20400 (+664). Дадаткова ўвялі ў яго 170 галоў вераснёўцы, 120 — у “Нясвіжскіх Астроўках”, 104 — у “Лань-Нясвіж”.
Свінапагалоўе ў гаспадарках раёна налічвае 58442 галавы (+13734). У “Агракамбінаце Нясвіжскі” гадуюць авечак, якіх налічваецца 671. На птушкаферме “Агракамбіната Сноў” утрымліваюць звыш 546 тысяч бройлераў.
З пачатку года на фермах і комплексах раёна ад кароў і цялушак атрымалі прыплод у 5555 цялят (+283 галавы). У ААТ “Сейлавічы” плюс склаў 121, у “Нясвіжскіх Астроўках” — 96, у “ДП “ЭБ “Свеклавічная” — 50 цялят. Выхад парасят ад аснаўных і правяраемых свінаматак дасягнуў больш чым 29,5 тысячы галоў (+амаль 17 тысяч).
Фермы і комплексы развіваюцца, даюць спажыўцам прадукцыю. Дзе-нідзе ў гаспадарках ёсць некаторыя ўпушчэнні. Рабочыя і спецыялісты пра іх ведаюць, бачаць рэзервы і шляхі выпраўлення. Кожны чалавек зацікаўлены ў эфектыўнасці работы.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.



