Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

Фізічная загартоўка вельмі дапамагала салдату-пехацінцу на фронце

Пост опубликован: 08.05.2026

Генадзь Клюсілаў з маленства любіў спорт. Фізічная
загартоўка вельмі дапамагала яму,
салдату-пехацінцу, на фронце, дзе двойчы быў паранены.

1944 год. Чырвоная Армія граміла фашыстаў у Румыніі. Пад горадам Ясы наступленне нашых войскаў прыпынілася. Вораг упарта супраціўляўся, кідаў у бой апошнія сілы. Аддзяленню, дзе служыў Генадзь Паўлавіч, быў дадзены загад узяць “языка”. Цёмнай ноччу разведчыкі праз калючы дрот зрабілі лаз, размініравалі дарогу. Падпаўзлі да варожых акопаў. Мясцовасць яны ведалі, абарону ворага вывучылі загадзя. Генадзь Клюсілаў першым скочыў у акоп, за ім — таварышы. І вось яны ўжо вялі да сваіх перапалоханага гітлераўца. За гэта разведчыка ўзнагародзілі ордэнам Айчыннай вайны IІІ ступені. Наш зямляк вызваляў ад акупантаў таксама Венгрыю і Польшчу.
Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны Генадзь Паўлавіч вярнуўся на Нясвіжчыну. Ён меў спецыяльнасць трактарыста і працаваў ад МТС на ворыве глебы ў калгасах. Яго прызначылі брыгадзірам трактарнай брыгады. Затым — кіраўніком брыгады слесараў па рамонце матораў. Прынцыповы, працавіты, камуніст дапамагаў таварышам, падказваў, уносіў рацыяналізатарскія прапановы. План па рамонце выконваў на 120%. У 1976 годзе слесар раённага аб’яднання “Сельгастэхніка” Генадзь Клюсілаў стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларус- кай ССР. Ён таксама ўзнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі.

Падрыхтавалі
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ і Таццяна ГНЕДЗЬКА.

– Advertisement –
Яндекс.Метрика